Бігфут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьнішні выгляд.
Рэгіёны сьведчаньняў сустрэч зь бігфутамі.

Бігфут (па-ангельску: Bigfoot, вялікая стапа) — назва малпападобнага сысуна, які, магчыма, насяляе лясы паўночна-ціхаакіянскага рэгіёну Паўночнай Амэрыкі. Звычайна яго апісваюць як буйнога валасатага двухногага гамініда.

Навуковая супольнасьць лічыць, што справаздачы пра бігфутаў — гэта сумесь фальклёру, памылковай ідэнтыфікацыі і махлярства[1]. Увогуле, навукоўцы адзначаюць, што адкрыцьцё такіх схаваных відаў вельмі малаверагодна, бо дзеля падтрыманьня памеру папуляцыі патрабуецца непраўдападобна вялікая колькасьць асобінаў[2], а таксама таму, што кліматычныя ўмовы і характарыстыкі крыніц харчаваньня робяць малаверагодным тое, што жывёлы з падобнымі характарыстыкамі выжывуць[3]. Не зважаючы на ​​гэта, сьнежны чалавек лічыцца адным з самых вядомых відаў, існаваньне якога прызнанае крыптазаолягамі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле словаў відавочцаў, бігфут падобны на буйную малпу, ростам ад 1,8 да 3 мэтраў і вагой больш за 200 кіляграмаў, пакрытую цёмна-карычневай, цёмна-рудай або шэрай поўсьцю[4][5]. Ён пакідае сьляды вялікага памеру (адсюль і атрымаў сваю назву па-ангельску). Яны дасягаюць 60 см даўжынёю і да 20 см шырынёю[4]. Большасьць зьлепкаў сьлядоў пяціпальцая, але ёсьць зьлепкі ад 2 да 6 пальцаў[6]. Прыхільнікі тэорыі існаваньня бігфута сьцьвярджаюць, што ён усяедны і вядзе пераважна начны лад жыцьця[7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Daegling, David J. Bigfoot Exposed: An Anthropologist Examines America’s Enduring Legend. — Altamira Press, 2004. — P. 62–63. — ISBN 0-7591-0539-1
  2. ^ Stephanie Earls Bigfoot hunting Праверана 2010-01-02 г. Архіўная копія ад 2011-08-24 г.
  3. ^ Berömda vidunder. — Settern, 1980. (швэд.)
  4. ^ а б Encyclopædia Britannica (2008) Sasquatch Праверана 2008-08-17 г.
  5. ^ Bigfoot [a.k.a. Abominable Snowman of the Himalayas, Mapinguari (the Amazon), Sasquatch, Yowie (Australia) and Yeti (Asia) ]. The Skeptic’s Dictionary. Праверана 2008-08-17 г. Архіўная копія ад 2011-08-24 г.
  6. ^ Bigfoot at 50 Evaluating a Half-Century of Bigfoot Evidence. Skeptical InquirerПраверана 2008-08-17 г. Архіўная копія ад 2011-08-24 г.
  7. ^ Physiology. Bigfoot Field Research Organization. Праверана 2008-08-19 г. Архіўная копія ад 2011-08-24 г.