Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў
Federal Bureau of Investigation

Эмблема бюро
Краіна ЗША
Створаная 26 ліпеня 1908
Юрысдыкцыя Міністэрства юстыцыі ЗША
Штаб-кватэра Будынак імя Эдгарда Гувэра, Вашынгтон, ЗША
Сярэдняя колькасьць супрацоўнікаў 30 840 супрацоўнікаў (зь іх агентаў 12 737)
www.fbi.gov

Фэдэра́льнае бюро́ расьсьле́даваньняў (па-ангельску: Federal Bureau of Investigation, FBI, ФБР; традыцыйны варыянт чытаньня: [фэ-бэ-эр], анг.: [эф-бі-ай]) — амэрыканскае ведамства пры міністэрстве юстыцыі ЗША, падпарадкоўваецца Генэральнаму пракурору. Заснавана ў 1908 годзе.

Мае паўнамоцтвы расьсьледаваць парушэньні фэдэральнага заканадаўства краіны і забясьпечваць бясьпеку дзяржавы, краіны, нацыі і прэзыдэнта. Грамадзянам ЗША вядомая як структура, якая праводзіць агульную праверку тых, хто падаў заяву на прыём на дзяржаўную службу. Пад агульную юрысдыкцыю ФБР трапляюць ня менш за 200 катэгорыяў фэдэральных злачынстваў. Штогод у ФБР паступае больш за 36 000 запытаў аб расьсьледаваньні цяжкіх злачынстваў, уключаючы падазроныя сьмерці і забойствы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]