Бэлуджы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бэлуджы (саманазва — بلوچ) — племянная грамада, карэнныя насельнікі заходняй часткі Пакістану (так званы Бэлуджыстан) і наўднёва-ўсходняй часткі Ірану дакладней вобласьць Сыстан і Бэлуджыстан. У большасьці бэлуджы размаўляюць на сваёй роднай бэлуцкай мове. Яна зьяўляецца адгалінаваньнем іранскіх моваў і належыць да індаэўрапейскай моўнай сям’і. Гэтая мова захавала шмат ад старапэрсыдзкай мовы і авэстыйскай мовы. Каля 10—15 мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце ўжываюць бэлудзкую мову. Найбольш бэлуджаў жыве ў Пакістане, вобласьць Бэлуджыстан — 8 800 000 чалавек (2010). У Іране жыве 1 557 000 чалавек (2009), у Аўганістане — 300 000 чалавек (2009), у Амане — 434 000 чалавек (2009), у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах — 100 000 чалавек, у Індыі — 60 000 чалавек. Commons-logo.svg  Бэлуджысховішча мультымэдыйных матэрыялаў