Іранскія мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Іранскія мовы — гурт моваў, якімі карыстаюцца каля 150 000 000 чалавек. Большасьць зь іх жыве ў Іране, Аўганістане, Таджыкістане. Буйная меншасьць карыстаецца імі ў Турэччыне, Іраку, Сырыі і Індыі. Ёсьць карыстальнікі ў Расеі і Грузіі (Паўночная і Паўднёвая Асэтыя адпаведна). У іранскія мовы ўваходзяць: іранская (або пэрсыдзкая, або фарсі), курдзкая, бэлуцкая, пушту, дары, таджыцкая, асэтынская мовы.