Мазары-Шарыф
| Мазары-Шарыф | |
| Правінцыя: | Балх |
| Насельніцтва: | 300 600 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 36°42′ пн. ш. 67°07′ у. д. / 36.7° пн. ш. 67.117° у. д.Каардынаты: 36°42′ пн. ш. 67°07′ у. д. / 36.7° пн. ш. 67.117° у. д. |
|
Мазары-Шарыф на мапе Аўганістану
Мазары-Шарыф
|
|
Мазары́-Шары́ф (дары: مزار شریف — даслоўна «сьвятарная сьвятыня») — самы вялікі горад у паўночным Аўганістане (чацьверты па велічыні ў краіне) і адначасова сталіца правінцыі Балх. Колькасьць насельніцтва складае каля 183 000 чалавек (2002). Асноўнай мовай, якая ўжываецца ў горадзе, зьяўляецца дары. У Мазары-Шарыфе знаходзіцца сьвятарны для шыітаў блакітны мячэт (Rauze-e Szarif), дзе пахаваны халіф Алі, дзякуючы гэтаму горад зьяўляецца адным з цэнтраў ісламскага паломніцтва.
З 1992 да 1997 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй генэрала Абдул-Рашыд Дустума. З 1998 году да 2001 кантраляваўся Талібанам. 25 лістапада 2001 году каля Мазары-Шарыфа адбыўся бунт палонных талібаў, пры падаўленьні якога загінула 700 чалавек.
Мазары-Шарыф калісьці быў сталіцай аўганскага Туркестану, старажытнай імпэрыі якая знаходзілася паміж Гератам, гарамі Гіндукуш і ракой Амудар’яй на поўначы, зьнішчанай Чынгісханам у 1220 годзе.
Горад вядомы вытворчасьцю дываноў і гандлем авечай поўсьцю. Жыхары таксама займаюцца дробнай прамысловасьцю, пераапрацоўкай мэталічных руд.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мазары-Шарыф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў