Аральскае мора
Ара́льскае мо́ра — вялікае невыточнае салёнае возера ў Казахстане і Узбэкістане.
З 1960-х гадоў бесперапынна зьмяншаецца праз адвод вады для ірыгацыі з рэк Амудар’і і Сырдар’і. Ужо з 1918 году ўлада ўзніклага СССР, пастанавіла, што на сухіх раўнінах Казахскай ССР, Узбекскай ССР і Туркменскай ССР, уздоўж Амудар’і і Сырдар’і будуць вырошчваць бавоўну, якая павінна была стаць «белым золатам», асновай эканомікі гэтых рэспублік. У выніку гэтых дзеяньняў Узбэкістан і ў наш час зьяўляецца асноўным экспарцёрам бавоўны ў сьвеце.
Будоўля каналаў, якія перасякаюць пустэльню Каракум, была ў асноўным праведзеная ў 1930-х гадах з парушэньнем правілаў гідралёгіі. У выніку ад 30% да 70% вады, якая выбіралася з Амудар’і і Сырдар’і, незваваротна зьнікала ў глебе ці выпарвалася, не дасягаючы ні плантацый бавоўны, ні мора. Лічыцца што да 1960 году ад 20 да 50 км³ вады трапляла ня ў мора, а ў глебу. Нават цяпер толькі 12% даўжыні ірыгацыйных каналаў забяспечана ад страт вады. Частка вады Амудар’і трапляе ў Сарыкамскую нізіну і ва ўзьніклае ў ХХ стагодзьдзі Сарыкамскае возера. У 1960-х гадоў узровень вады падаў з хуткасьцю 20 см у год, у наступных дзесяцігодзьдзях ўжо 50-60 см у год, а цяпер складае 80-90 см. На месцы былога дна Аральскага мора паўстае новая пустэльня Аралкум, плошча якой расьце са зьмяншэньнем колькасьці вады ў возеры.
| Паказчыкі | 1960 г. | 1990 г. | 2003 г. |
|---|---|---|---|
| Узровень вады, м | 53,40 | 38,24 | 31,0 |
| Аб’ём, км³ | 1083 | 323 | 112,8 |
| Плошча паверхні, тыс.км² | 68,90 | 36,8 | 18,24 |
| Мінералізацыя, ‰ | 9,90 | 29 | 78,0 |
| Сток, км³/год | 63 | 12,5 | 3,2 |
На сёньняшні дзень плошча паверхні мора зьменшылася напалову, у будучыні яно паводле пэсымістычных прагнозаў павінна зьнікнуць. Памяншэньне плошчы Аральскага мора прывяло да адной з найвялікшых экалягічных катастроф планеты.
У 2003 годзе пачаў працу амбіцыйны праект Сусьветнага банка па ўзнаўленьні ўзроўню вады ў Аральскім моры.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аральскае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў