Кура (рака)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кура — рака ў Турцыі, Грузіі і Азэрбайджану.
Даўжыня 1364 км, плошча басэйна 188 тыс. км². Пачынаецца на Армянскім нагор’і ў Турцыі, да г. Тбілісі цячэ пераважна ў цясьнінах, месцамі — у міжгорных катлавінах, ніжэй рэчышча падзяляецца на рукавы, даліна пашыраецца. Вышэй г. Мінгечаўр у вузкай цясьніне перасякае скалістую граду Баздаг, ніжняе цячэньне па Кура-Араксінскай нізіне, моцна мэандрыруе, берагі нізкія, абвалаваныя. Упадае ў Касьпійскае мора, утварае дэльту (плошча 100 км²). Галоўны прыток — Аракс. Сярэдні гадавы расход вады каля в. Хулур 270 м³/с. Сцёк наносаў да 21 млн т за год.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кура (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў