Герб Намібіі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герб Намібіі поўны нацыянальных сымбаляў. Па цэнтры разьмяшчаецца шчыт з нацыянальным сцягам, намаляваным на ім. На вяршыні шчыта афрыканскі рыбны арол. Па баках шчыта знаходзяцца дзве антылопы сернабыка, якія сымбалізуюць адвагу, элегантнасьць і гонар. Ніжэй шчыта прыклад мясцовай флоры пустыні, Welwitschia mirabilis, які сымбалізуе нацыянальную сілу духу. У ніжняй частцы герба знаходзіцца нацыянальны дэвіз: «Адзінства, Свабода, Правасудзьдзе».