Арабскі альфабэт
Ара́бскі альфабэ́т, ара́біца (па-арабску: أبجدية عربية) — сыстэма пісьма, якая выкарыстоўваецца для запісу некаторых моваў Азіі і Афрыка, у першую чаргу для арабскай мовы і у́рду. Пасьля лацінскага альфабэту арабскі зьяўляецца другой па распаўсюджанасьці сыстэмай пісьма ў сьвеце.[1]
Першапачаткова арабскі альфабэт выкарыстоўваўся для запісу арабскай мовы, адным з найбольш вядомых і значных помнікаў пісьма на якой зьяўляецца Каран, сьвяшчэнная кніга мусульман. З распаўсюджаньнем Іслама альфабэт стаў выкарыстоўвацца ў іншых мовах, у тым ліку зь іншых моўных групаў. Гэтак, у зьмененым выглядзе і ў розныя часы арабскае пісьмо атрымалі пэрсыдзкая, бэлудзская, малайская мовы, урду, пушту, фула і мандзінка (у Заходняй Афрыцы); суахілі (Усходняя Афрыка); браўі (Пакістан); кашмірская мова, сындхі, балці і панджабі (Пакістан); арві (Шры-Ланка і Паўднёвая Індыя); кітайская і ўйгурская мовы (Кітай і Цэнтральная Азія); казаская, кыргыская і ўзбэцкая мовы (усе ў Цэнтральнай Азіі); азэрбайджанская мова (у Іране); курдзкая мова (у Іраку і Ірану); беларуская мова (аль-кітабы, у асноўным сярод беларускіх татараў); асманская, басьнійская і гішпанская мовы.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Arabic Alphabet». Encyclopaedia Britannica online (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Арабскі альфабэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў