Рахбар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рахбар — назва найвышэйшай дзяржаўнай пасады ў Ісламскай рэспубліцы Іран. Паводле канстытуцыі Ірану: «У час вялікага захаваньня Мэсіі, у Ісламскай рэспубліцы Іран кіраўніцтва над грамадой перадаецца справядліваму, веруючаму, ведаючаму патрэбы (гэтага) веку, мужнаму, разважліваму, таму хто можа духоўна (без прымяненьня прымусу) правіць (факіх), які прызначаецца Радаю старцаў (г. зн. людзей ведаючых ісламскае права й паважаных у Іране)».

Рахбар стаіць над тыма ўладамі: выканаўчай, заканадаўчай і судовай. Ён ім не падпарадкоўваецца. Рахбар выконвае ролю нагляду за гэтымі галінамі ўлады.

Рахбар мае права:

  • выдаць фэтву — абавязковы для ўсіх мусульман наказ, які павінен быць выкананы;
  • выступаць ад імя Ірану ў міжнародных зносінах;
  • зьяўляецца Найвышэйшым ваяводам Ірану;
  • узначальвае сторажаў (паздаранаў) Ісламскага перавароту;
  • прызначае й звальняе ад займаньня пасады вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы — радцаў Рады па захаваньні канстытуцыі, вышэйшай асобы судовай улады, начальніка Тэлерадыёкампаніі Ірану, Начальніка Аб’яднанага штабу іранскага войска, Найвышэйшага ваяводу стражаў ісламскага перавароту, Найвышэйшых ваяводаў відаў войска й унутраных войскаў;
  • ухваляе й дапускае да выбараў кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Ірана;
  • зацьвярджае чалавека атрымаўшага найбольшую колькасьць галасоў на пасаду прэзыдэнта Ірану;
  • здымае з пасады прэзыдэнта Ірану.

Пасаду Рахбара займаў з 25 лютага 1979 году па 3 чэрвеня 1989 году аятала Рухола Мусаві Хамэйні. З 3 чэрвеня 1989 году гэтую пасаду займае аятала Алі Хасэйні Хамэнэі.