Калхіда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Georgian States Colchis and Iberia (600-150BC)-en.svg

Калхіда (კოლხეთი) (грэц. Κολχίς) — старажытнагрэцкая назва заходняй часткі Грузіі (мясц. Эгрысі)

У пач. І тыс. да н. э. насялялі гэтыя землі колхі. Паводле паданьня антычных аўтараў, тут правіў Ээт, бацька Мэдэі, ён валодаў залатым руном, якое выкралі арганаўты. У VI ст. да н. э. тут узьніклі грэцкія калёніі Фасіс і Дыяскурыяда.

У VI—II ст. да н. э. існавала Калхідзкае царства. Асноўным заняткам яго насельніцтва зьяўлялася земляробства, былі разьвіты мэталюргія жалеза, апрацоўка лёну, дрэва, ювэлірнае, керамічнае і іншыя рамёствы, чаканіліся сярэбраныя манэты (калхідкі). Існавалі гандлёва-рамесныя пункты гарадзкога тыпу і гарады. У канцы VI — пач. V ст. да н. э. Калхідзкае царства знаходзілася ў залежнасьці ад Пэрсіі. У IV ст. да н. э. правіцель Куджы ўзначаліў рух за аб’яднаньне старажытнагрузінскіх плямён у адзіную дзяржаву.

У II ст. да н. э. Калхіда заваявана Пантыйскім царствам, у I ст. да н. э. — Рымам. На мяжы I—II ст. н. э. ўзьнікла царства Лазіка, якое паступова падпарадкавала і насельніцтва паўночнай Калхіды.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Калхіда // БелЭн у 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.
  • Калхідскае царства // БелЭн у 18 т. Т. 7. — Мн., 1998.
  • Georgia in Antiquity: A History of Colchis and Transcaucasian Iberia, 550 BC-AD 562, David Braund Oxford: Clarendon Press, 1994.

Commons-logo.svg  Калхідасховішча мультымэдыйных матэрыялаў