Айнажы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Айнажы
Ainaži
Айнажы
Ainazi gerb.png LVA Ainaži flag.png
Герб Айнажаў Сьцяг Айнажаў
Першыя згадкі: 1564
Горад з: 1926
Былыя назвы: Haynasch, Hainasch
Рэгіён: Відзэмэ
Край: Салагрыўскі
Плошча: 5,02 км²
Насельніцтва (2011)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

994[1]
198
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: (+371) 640
Паштовы індэкс: LV-4035[2]
Геаграфічныя каардынаты: 57°52′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 57.867° пн. ш. 24.35° у. д. / 57.867; 24.35Каардынаты: 57°52′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 57.867° пн. ш. 24.35° у. д. / 57.867; 24.35
Айнажы на мапе Латвіі
Айнажы
Айнажы
Айнажы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.ainazi.lv/

Айнажы (па-латыску: Ainaži) – горад у паўночнай Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Відзэмэ. У адміністрацыйным значэньні адносіцца да Салацгрыўскага краю. Разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы Рыжскай затокі Балтыйскага мора, недалёна ад мяжы з Эстоніяй. Айнажы аддалены ад Рыгі на 113 км. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гістарычных зьвестках Айнажы ўзгадваюцца ў 1564 годзе як невялікае паселішча ліваў. Хуткае разьвіцьцё пачалося ў 1870-х г.г., калі тут быў пабудаваны марскі порт, а так сама карабельная верфь. У 1864 годзе тут была адкрытая карабельная школа, у якой вучыліся дзеці эстонскіх і латыскіх сялянаў. Школа дзейнічала амаль 50 гадоў, пакуль не была зруйнаваная пад час Першай Сусьветнай вайны.

У 1919 годзе латыскае войска выбіла немцаў з Айнажаў. Пасьля аканчэньня Першай Сусьветнай вайны паселішча было далучанае да Латвіі, нягледзячы на тое, што большасьць насельніцтва зьяўлялася эстонцамі. У часы незалежнасьці Латвіі (1919 – 1940 г.г.). Айнажы хутка разьвіваліся. У 1926 годзе паселішча атрымала статус горада. Пад час Другой Сусьветнай вайны горад быў значна разбураны і нягледзячы на тое, што порт быў часткова адноўлены пасьля вайны, значнасьць горада значна зьнізілася.

Да 1917 году горад меў назву Haynasch ці Hainasch.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Айнажысховішча мультымэдыйных матэрыялаў