Вэнтсьпілс
Вэнтсьпілс (па-латыску: Ventspils, па-нямецку: Windau) — горад на паўночным захадзе Латвіі, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Ляжыць на рацэ Вэньце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латыскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). 189 км ад Рыгі. Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.).
Першая летапісная згадка — 1290 г. У сярэднявеччы Вэнтсьпілс быў ганзейскім горадам.
Вэнтсьпілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінэральных рэсурсаў з Расеі, Калійных соляў зь Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтсьпілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтсьпілса да швэдзкага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.
Буйны турыстычны цэнтар. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сьценах якога сёньня разьмяшчаецца сучасны музэй. У горадзе ёсьць унівэрсытэт (Venstpils Augstskola). Баскетбольная каманда з Вэнтсьпілсу шмат разоў была чампіёнам краіны. У футбольнай камандзе Вэнтсьпілс у свой час гуляў беларус Аляксандар Хацкевіч. Вэнтсьпілскі аэрапорт — адзін з чатырох ў Латвіі.
| Гарады Латвіі | ||
|---|---|---|
|
Айзкраўклэ · Айзпутэ · Айнажы · Акністэ · Алоя · Алукснэ · Апэ · Аўцэ · Балві · Балдонэ · Баложы · Баўска · Броцэні · Валдэмарпілс · Валка · Валміера · Ванґажы · Варакляны · Весітэ · Віляка · Віляны · Вэнтсьпілс · Ґробіня · Ґулбэнэ · Даґда · Дзьвінск · Добэле · Дурбэ · Екабпілс · Елґава · Зілупэ · Ікшкілэ · Ілукстэ · Калнціемс · Кандава · Кеґумс · Краслаўка · Корсаўка · Кулдыґа · Ліваны · Ліґатнэ · Ліелвардэ · Ліепая · Лімбажы · Лубана · Люцын · Мадона · Мазсалаца · Оґрэ · Олайнэ · Павілоста · Пілтэнэ · Плявіняс · Прэйлі · Прэкулэ · Руена · Рыґа · Рэжыца · Сабілэ · Салацґрыва · Саласпілс · Салдус · Саўлкрасты · Скрунда · Смілтэнэ · Стайцэлэ · Стрэнчы · Стэндэ · Субатэ · Сыґулда · Сэда · Талсы · Тукумс · Цэсвайнэ · Цэсіс · Юрмала · Яўн’елґава
|
||
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная старонка(рас.)