Алуксьненскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Алуксьненскі край (лат.: Alūksnes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Латвіі, у рэгіёне Відзэмэ. Край складаецца з 15 воласьцяў і горада Алуксне, які зьяўляецца цэнтрам краю. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 году склала 19358 чалавек. Плошча краю займае 1699,8 км².

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 году па заканчэньні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы. Край створаны з большай часткі Алуксьненскага раёну, з астатняй частцы якога быў створаны Апскі край.