Прэйлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прэйлі
Preiļi
Вуліца Brīvības (выгляд у бок Рынкавага пляцу)
Вуліца Brīvības (выгляд у бок Рынкавага пляцу)
Coat of Arms of Preiļi.svg
Герб Прэйлі
Першыя згадкі: 1348
Горад з: 1928
Мэр: Альдыс Адамовічс
Плошча: 5,1 км²
Насельніцтва: 8605 чал. (2004)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +37153
Паштовы індэкс: LV 5300-5301
Геаграфічныя каардынаты: 56°18′ пн. ш. 26°43′ у. д. / 56.3° пн. ш. 26.717° у. д. / 56.3; 26.717Каардынаты: 56°18′ пн. ш. 26°43′ у. д. / 56.3° пн. ш. 26.717° у. д. / 56.3; 26.717
Прэйлі на мапе Латвіі
Прэйлі
Прэйлі
Прэйлі

Прэ́йлі (па-латыску: Preiļi, па-расейску: Прейли) — горад у Латвіі, на рацэ Прэйлюпэ. Адміністрацыйны цэнтар Прэйльскага краю й Прэйльскай воласьці.

Знаходзіцца за 204 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі і за 55 км на поўнач ад Дзьвінску.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэйлі — адно з найстаражытнейшых местаў Латвіі. Археалягічныя дасьледваньні дазваляюць казаць пра тое, што на месцы сучаснага гораду людзі пачалі сяліцца з 1012 стагодзьдзяў. Першая ўзгадка пра горад у летапісях адносіцца да 1250 году. Аднак сама назва «Прэйлі» ўпершыню датуецца 1348 годам.

З 1289 да 1348 гады разам з прылеглымі тэрыторыямі горад належаў рускім князям. З 1376 году Прэйлі (па-нямецку: Prely) уваходзіў у склад Лівонскага ордэна. Тажы ж, у канцы 14 стагодзьдзя, побач зь местам вырас невялічкі замак. У 1561 г. Прэйлі разам з акругай перайшоў ва ўласнасьць Борхаў (von der Borch). З гэтым родам места зазнала свае «залатыя часы».

Пасьля сэкулярызацыі Ордэна ў складзе ВКЛ, у Інфлянцкім ваяводзве.

З 1772 — у Расейскай імпэрыі, у складзе Дзьвінскай правінцыі Пскоўскай губэрні, з 1777 — Полацкай; у 1778 губэрня пераназвана ў Полацкае намесьніцтва. З канца 1796 у Дынабургскім павеце Беларускай губэрні, з 1801 і да 1918 — у Віцебскай губэрні.

Як горад Прэйлі сфармаваўся ў 19 ст. у выніку аб’яднаньня вольнага пасяленьня гандляроў, прылеглай вёскі і сядзібы. Апошні ўладальнік гэтых земляў — Міхаэль Ёзаф Борг — перарабіў замак на палац нэагатычнага кшталту, пры ім быў закладзены вялікі парк памерам 43 га, у якім праведзеныя каналы й вырытыя ставы. У 1866 г. горад перайшоў ва ўладаньне да ангельскага гандляра Ёгана Генрыха Фрэдэрыка, а затым да 1920 г. ён ажно 4 разы мяняў сваіх гаспадароў.

у 1928 г. Прэйлі атрымаў правы гораду. На гэты час у ім налічвалася 179 двароў і пражывала 1615 жыхароў. Плошча гораду на той момант складала 260 га, тут было 309 пабудоў (зь іх 5 — мураваныя), працавала 213 гандлёвых прадпрыемстваў, тры школы, дзейнічалі каталіцкія, лютэранскія й стараабрадавыя бажніцы, а таксама адна сынагога.

30 верасьня 1938 году прэзыдэнт Латвійскае Рэспублікі Карліс Улманіс афіцыйна зацьвердзіў герб Прэйлі, у якім на залатым тле намаляваны чорны крумкач — сымбаль мудрасьці, адвагі й сілы. Выява крумкача дасталася гораду ў спадчыну ад роду Борхаў — самых знакамітых уладальнікаў навакольных земляў.

У 1949 г. Прэйлі зрабіўся цэнтрам аднайменнага раёну Латвійскай ССР.

Актуальны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавы выгляд і архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажарная станцыя ў Прэйлі

У часы апошняй вайны Прэйлі быў моцна зьнявечаны, і яго давялося адбудоўваць наноў. Празь нястачу матэрыялаў нават цэнтар гораду быў выбудаваны ў асноўным драўлянымі дамкамі ў адзін-два паверхі. Сярод старажытных камяніц, якія маюць хоць-якую гістарычную каштоўнасьць, захаваліся капліца й касьцёл 19 ст., палац фон Борхаў (моцна пашкоджаны пажарам у 1977 г.), дамок вартавога пры ім, а таксама будынак аўтастанцыі (перароблены з былога пастаялага двара). Самай старой драўлянай пабудовай гораду лічыцца сёньняшні гатэль Pie Pliča («У Пліча»), пабудаваны на пачатку 19 ст. Да яго гаспадар прыладзіў пакуль самую маленькую каплічку ў Латвіі. Прэйлі — досыць кампактны горад. Сярод маленькіх гарадоў краіны (да 10 000 жыхароў) ён, мусіць, валодае самай высокай шчыльнасьцю насельніцтва. З гістарычнага цэнтру — Рынкавага пляцу — у розныя бакі разыходзяцца чатыры гасьцінцы. На іх стаяць як старыя драўляныя дамкі, так і новыя мураваныя крамы ды дзяржаўныя ўстановы. Жылыя дамы — гэта напалову бэтонныя будынкі аднастайнай савецкай архітэктуры для калектыўнага пражываньня (у два-тры паверхі), напалову прыватны сэктар з драўляных, у асноўным, пабудоў.

Галоўная вуліца, Raiņa bulvaris, ёсьць пешаходнай. На ёй разьмешчаныя гатэлі, банкі, кінатэатар, раённае паштовае аддзяленьне, Дом культуры, Гарадзкі музэй, Раённая рада. На паўднёвы усход ад горада размешчаная тэлевізійная мачта вышынёй 85,5 м.

Прадпрымальніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны прыбытак гораду дае дробная прыватная справа. Амаль усе дамкі ўздоўж цэнтральных гасьцінцаў на сёньня ператвораныя ў крамы, кафэ, цырульні, відэасалоны, адвакацкія канторы, рознага кшталту майстэрні. Побач з галоўным пляцам ёсьць адкрыты рынак для вольнага продажу харчовых і нехарчовых тавараў. Недалёк ад яго — асобны пункт мытнага кантролю. Зпасярод сярэдніх па капіталу кампаніяў выдзяляюцца найперш сыраварня Preiļu siers, мэблевы камбінат Ozols ды льняная фабрыка RBKK-1. Усе яны месьцяцца на поўдні гораду.

Культура, адукацыя, ахова здароўя, спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стадыён Cerība

У Прэйлі разьмешчаны дом культуры, раённая бібліятэка, музэй гісторыі й побыту Прэйлі, які часткова месьціцца ў старым будынку сядзібнага комлексу, прыватны музэй-майстэрня знанага кераміка Палікарпа Чарняўскага, кінатэатар Ezerzeme, у парку збудваная адкрытая пляцоўка для выступленьняў на вольным паветры (так званая эстрада), выдаюцца газэты Novadnieks і муніцыпальная Preiļu novada vēstis. Функцыянуюць адна пачатковая, адна сярэдняя школа (так званая «расейская») ды адна гімназія. Пры кожнай школе ёсьць свой хор, музычны ансамбль, тэатральная студыя. Асобна ад іх у горадзе працуюць музычная школа, прафэсійная сярэдняя школа (аналяг нашага ПТВ) ды спартовая школа. У апошняй культывуюць перадусім валейбол, баскетбол, міні-футбол ды вялікі тэніс. У гораду ёсьць свой басэйн і стадыён Cerība з футбольным полем і легкаатлетычнымі дарожкамі, на якіх у 2001 г. адбыліся III Гульні Трох зорак — своеасаблівая краёвая латыская алімпіяда. За добрае адчуваньне жыхароў таксама адказваюць адна паліклініка ды адна раённая больніца.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэйлі знаходзіцца ў Латгаліі — пераважна каталіцкім рэгіёне Латвіі, таму большасьць насельніцтва прылічае сябе да каталікоў. Другой па колькасьці вернікаў ёсьць праваслаўная абшчына старога абраду, якая вядзе сваю гісторыю ў горадзе з 1896 г. Да Другой сусьветнай вайны большасьць жыхароў складалі жыды, але па вайне ад іх засталіся хіба напаўзакінутыя могілкі, а сынагога так і не была адбудаваная.

Стараабрадніцкая царква ў Прэйлі

На 2004 г. насельніцтва гораду складала 8605 чалавек. У параўнаньні з 1999 г. колькасьць жыхароў скарацілася амаль на 4% (з 8963), што ёсьць прыкладам сучаснай нэгатыўнай дынамікі дэмаграфічных працэсаў у маленькіх латыскіх гарадах.

Нацыянальны склад насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1999 год:

Помнікі гісторыі й культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прэйльскі сядзібны комплекс (Preiļu muižas komplekss) першай паловы — сярэдзіны 19 ст. (палацава-паркавы ансамбль);
  • Прэйльскі рыма-каталіцкі касьцёл Беззаганнага зачацьця Дзевы Марыі 1878—1886 гг.;
  • Лютэранская бажніца 1931 г., пераробленая на кінатэатар за часамі СССР;
  • Мэмарыяльны ансамбль памяці савецкіх войнаў Другой сусьветнай вайны «Перарваная песьня» («Pārtraukta dziesma»; 1971 г.);
  • Музэй гісторыі й побыту Прэйлі (Preiļu lietišķās un vēstures mākslas muzejs; працуе з 1985 г.);
  • Помнік ахвярам палітычных рэпрэсій 1993 г.;
  • Стараабрадніцкая бажніца 1996 г.;
  • Мэмарыяльны комплекс памяці ахвяраў Галакосту (2004 г.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]