Ян Чэрскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Ян Чэрскі
Ян Дамікавіч Чэрскі
Jan Czerski.jpg
Род дзейнасьці геоляг, палеантоляг і географ, дасьледчык Сыбіры
Дата нараджэньня 15 траўня 1845
Месца нараджэньня ф. Свольна, Дрысенскі павет, Віцебская губэрня
Дата сьмерці 7 ліпеня 1892
Месца сьмерці нізоўе р. Калыма

Ян Чэрскі (15 траўня 18457 ліпеня 1892, нізоўе р. Калыма) — беларускі і расейскі геоляг, палеантоляг і географ, дасьледчык Сыбіры.

[рэдагаваць] Біяграфія

Ян Чэрскі нарадзіўся ў фальварку Свольна Дрысенскага павету Віцебскай губэрні. У 18571859 гадах вучыўся ў гімназіі. У 18591863 у дваранскім інстытуце ў Вільні. За ўдзел у паўстаньні 1863—1864 здадзены ў салдаты і высланы ў Омск, дзе і пачаў займацца геалягічнымі і палеанталягічнымі дасьледаваньнямі. У 1869 вызвалены ад вайсковай службы, да 1883 — палітычны ссыльны.

Праводзіў дасьледаваньні ваколіц Омску, вывучаў будову берагоў Байкалу, склаў першую геалягічную карту яго ўзьбярэжжа, дасьледаваў басэйн рэкаў Селенга і Ніжняя Тунгуска.

У 1869 вызвалены ад службы і ў 1871 пераехаў у Іркуцк. У 18761878 вывучаў Саяны, Прысаяньне і Прыангар'е; у 18771880 геалягічны будынак берагоў Байкала; у 18811882 дасьледаваў басэйны рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска. Высунуў ідэю эвалюцыйнага разьвіцьця рэльефу (1878), прапанаваў адну зь першых палеатэктанічных схем унутраных раёнаў Сыбіры, разьвітую Э. Зюсам у працы «Аблічча Зямлі».

У 1885 амніставаны і па запрашэньні Пэтэрбурскай Акадэміі Навукаў пераехаў у Санкт-Пецярбург, па дарозе зрабіў маршрутнае геалягічнае дасьледаваньне паштовага тракту ад Іркуцку да Ўралу.

У 18911892 дасьледаваў басэйны Калымы і Індыгіркі. У экспэдыцыі памёр, пахаваны ў паселішчы Калымскім каля вусьця ракі Амалон.

[рэдагаваць] Ушанаваньне

Узнагароджаны трыма залатымі мэдалямі Расейскага геаграфічнага таварыства. Яго імём названа сыстэма горных хрыбтоў у Якуціі, на Магадане, хрыбет у Забайкальлі, пасёлак на р. Калыма, вуліца у Вільні.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах