Мальбарк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мальбарк
Malbork
Замак крыжакоў. Выгляд з заходняга боку
Замак крыжакоў. Выгляд з заходняга боку
POL Malbork COA.svg POL Malbork flag.svg
Герб Мальбарку Сьцяг Мальбарку
Горад з: 1286
Былыя назвы: Марыенбург
Ваяводзтва: Паморскае
Павет: Мальбарскі
Гміна: Мальбарк
Бурмістар: Анджэй Рыхлоўскі
Плошча: 17,15 км²
Вышыня: 6-30 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

38 179
2226,2
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +48 55
Паштовы індэкс: ад 82-200 да 82-210
Аўтамабільны код: GMB
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′ пн. ш. 19°2′ у. д. / 54.033° пн. ш. 19.033° у. д. / 54.033; 19.033Каардынаты: 54°2′ пн. ш. 19°2′ у. д. / 54.033° пн. ш. 19.033° у. д. / 54.033; 19.033
Мальбарк на мапе Польшчы
Мальбарк
Мальбарк
Мальбарк
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.malbork.pl

Мальбарк (па-польску: Malbork, па-нямецку: Marienburg, па-лацінску: Civitas Beatae Virginis) — места ў Паморскім ваяводзтве паўночнай Польшчы, у дэльце Віслы. Цэнтар Мальбарскага павету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну

Каля 1274 року крыжакі пачалі ўзводзіць моцна фартыфікаваны замак у ніжнім цячэньні Ногату. Будаваны замак і ягоныя ваколіцы атрымалі назву Марыенбург, ці места Марыі, па імю патронкі Ордэну.

У 1286 паселішча вакол замку атрымала мескія правы ад краёвага магістру Конрада фон Тырбэрга-малодшага.

У 13091457 роках Мальбарк быў сядзібай вялікага магістру крыжацкага ордэну і сталіцай ордэнскай дзяржавы. Падчас Трынаццацігадовай вайны Мальбарскі замак быў перададзены Ордэнам пад заклад сваім жаўнерам з Багеміі. Тыя замест вяртаньня прадалі яго ў 1457 року каралю польскаму Казіміру IV. Насельнікі места, што паўстала вакол замку, пратэставалі супраць далучэньня да польскай дзяржавы. Тры гады ягоныя жыхары на чале з бурмістрам Барталямэем Блюмэ змагаліся з палякамі. Пасьля авалоданьня Марыенбургам палякі павесілі і чацьвяртавалі Блюмэ, яшчэ 14 чыноўнікаў і 3 рыцары былі кінутыя ў сутарэньні, дзе й памерлі[1]. У 1864 року Барталямэю Блюмэ быў пастаўлены помнік[2].

Паводле ўмоваў Торунскага міру 1466 року ў складзе польскай правінцыі Каралеўская Прусія. У 14661772 роках — сталіца Мальбарскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 року адышоў да Каралеўства Прусія.

З 1871 року — у складзе Нямецкай імпэрыі.

Па ўмовах Вэрсальскай дамовы для насельнікаў Усходняе Прусіі быў праведзены плебісцыт па пытаньні далучэньня іх да Польшчы. 9 641 жыхар Мальбарку выказаўся за тое, каб застацца ў складзе Нямеччыны, і 165 жыхароў за ўваход у склад Польшчы[3]. Па выніках рэфэрэндуму места ўвайшло ў склад адміністратыўнага рэгіёну Марыенвэрдэр Усходняй Прусіі.

Падчас Другой сусьветнай вайны ў Мальбарку разьмяшчаўся авіяцыйны завод «Фокэ-Вульф», двойчы бамбаваны амэрыканскімі самалётамі. Напрыканцы вайны места было абвешчанае адной з , амаль усе цывільныя жыхары (акрамя 4 000 чалавек) эвакуяваныя. У пачатку 1945 року Мальбарк стаўся полем жорсткіх бітваў і быў амаль цалкам зруйнаваны. Змаганьне скончылася 9 траўня 1945 року[4] захопам Мальбарку Чырвонай Арміяй. Пасьля гэтага усё астатняе цывільнае насельніцтва зьехала ці зьнікла бяз вестак. У чэрвені 1945 места было перададзенае ў кіраваньне польскім уладам.

У 19751998 роках уваходзіў у склад Эльблёнскага ваяводзтва.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьлева направа Salza, Feuchtwangen, Kniprode, Hohenzollern
Гатычны касьцёл Сьв. Яна
Замак і фрагмэнт сярэднявечнага места

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Траспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спорт і турызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігійныя суполкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля

На тэрыторыі места дзеюць:

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мальбарксховішча мультымэдыйных матэрыялаў