Зілупскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Зілупскі край
лат. Zilupes novads
Краіна Латвія
Статус край
Уваходзіць у этнаґрафічную вобласьць Латгалія
Адміністрацыйны цэнтар Зілупэ
Улучае 3 воласьці і горад Зілупэ
Найбольшы горад Зілупэ
Дата ўтварэньня 2002
Старшыня думы Алегс Агафонаўс
Насельніцтва (2010) 3714 чал.
Нацыянальны склад расейцы, латышы, беларусы
Канфэсійны склад праваслаўныя, каталікі
Плошча 308,9 км²
Месцазнаходжаньне Зілупскага краю
Зілупскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +2 (+3 улетку)
Інтэрнэт-дамэн .lv
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Зі́лупскі край (лат. Zilupes novads) — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў этнаґрафічным рэґіёне Латгалія, Латвія.

Геаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Край разьмешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе з Лудзенскім краем, на заходнім поўдні — з Дагдзкім краем, на поўдні — зь Верхнядзьвінскім раёнам Віцебскае вобласьці Беларусі, на ўсходзе — зь Себескім раёнам Пскоўскае вобласьці Расеі. Мяжа зь Беларусьсю цалкам праходзіць па рацэ Сінюха (Зілупэ).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя сучаснага краю ўваходзіла ў склад Люцынскага павету Віцебскае губэрні. Пасьля атрыманьня незалежнасьці 18 лістапада 1918 г. тэрыторыя краю ўваходзіла ў Лудзенскі павет. З 1949 па 1959 гады тэрыторыя краю ўваходзіла ў тэрыторыю Зілупскага, а з 1959 году — ў тэрыторыю Лудзенскага раёну. У той час, як і іншыя раёны тагачаснага СССР, тэрыторыя раёну падзялялася на сельсаветы. У 1990 годзе пасьля аднаўленьня незалежнасьці сельсаветы рэфармаваны ў воласьці.

Першапачаткова край паўстаў у 2002 годзе, як адміністратыўная адзінка ў складзе Лудзенскага раёну. У той час Зілупскі край падзяляўся на горад Зілупэ (адміністратыўны цэнтар) і Залескую воласьць. З 2009 году край стаў асобнай адміністратыўнай адзінкай, на гэты ж год прыпадае павелічэньне тэрыторыі краю: да яго былі далучаны Лаўдэрская і Пасіенская воласьці.

Дэмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 3714 чалавек. Большасьць насельніцтва — латышы і расейцы, апроч іх таксама існуе значная доля карэннага беларускага насельніцтва.

Адміністратыўнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад краю ўваходзіць тры воласьці і горад Зілупэ, які лічыцца асобнай ад воласьцяў адзінкай.

Назва Назва ў арыґінале Адміністратыўны цэнтар
Залеская воласьць Zaļesjes pagasts с. Залесьсе
м. Зілупэ Zilupes pilsēta Зілупэ
Лаўдэрская воласьць Lauderu pagasts с. Лаўдэры
Пасіенская воласьць Pasienes pagasts с. Пасіенэ

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз тэрыторыю адзінкі праходзіць значная аўтамаґістраль Е22, якая зьвязвае захдняе ўзьбярэжжа Ўэйлзу і ўсходную Сыбір. На мяжы з Расеяй знаходзіцца прапускны пункт Церахава-Засіціна. Аўтадарогамі населенныя пункты краю зьвязаны зь іншымі гарадамі і сёламі навакольных раёнаў. Буйная аўтамабільная сувязь краю зь Беларусьсю адсутнічае з нагоды вельмі кароткай мяжы Зілупскага краю зь Верхнедзьвінскім раёнам.

Таксама праз край праходзіць чыгунка Рыга-Масква.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зілупскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў