Ганчарства
Ганчарства — выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэньня з абпаленай гліны. Назва паходзiць ад слова «горн» («гран», «гарно»). Зарадзілася ў раньнім нэаліце; як рамяство вылучылася са зьяўленнем ганчарнага круга (у Беларусі ў 10 ст).
Ганчартсва ўключае тры галоўныя класы вытворчасьцяў:
- Падрыхтоўка звычайнай будаўнічай цэглы;
- Вытворчасьць рознай глінянай альбо каменнай посуды разам з рознымі больш грубымі прадметамі ўпрыгожваньня ці завадзкіх патрэбаў;
- Падрыхтоўка фаянсавых і парцалянавых вырабаў, як прадметаў больш вытанчанай хатніх і завадзкіх абставінаў.
Па асноўным прыёмам паміж гэтымі трыма родамі вытворчасьцей няма істотных адрозненьняў, але з-за таго, што для іх прымяняюцца вельмі неаднолькавыя гатункі гліны й асобныя асаблівыя прыёмы, то, разглядаючы ў асобнасьці вытворчасьць цэглы, фаянса й фарфору, тут мы зводзім некаторыя агульныя зьвесткі, якія адносяцца асабліва да таго роду разнастайных гліняных вырабаў сярэдняй вартасьці, якія вядомы ў прыватнасьці пад назвай ганчарных.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ганчарства — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў