Канада (мова)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Канада
ಕನ್ನಡ (ˈkʌnnəɖɑː)
Ужываецца ў Індыя Індыя
Рэгіён Карнатака
Колькасьць карыстальнікаў 38 000 000
Клясыфікацыя

Дравідыйскія мовы

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў штаце Карнатака
Код мовы
ISO 639-1 kn
ISO 639-2(B) kan
ISO 639-2(T) kan
Kannadaspeakers.png
Разьмеркаваньне носьбітаў канады ў Індыі[1]

Ка́нада (канада: ಕನ್ನಡ — kannaḍa, ˈkʌnːəɖɑː) або Кана́рыз (kaen@'reez) — мова народу канада, на якой размаўляюць пераважна ў Карнатацы ды некаторых іншых штатах Індыі. Колькасьць носьбітаў — каля 38 мільёнаў[2], што робіць мову адной з 40 найбольш распаўсюджаных у сьвеце. Мае афіцыйны статус у штаце Карнатака[3], а таксама прызнаная індыйскім урадам адной з клясычных моваў[4][5][6].

Для запісу выкарыстоўваецца ўласны альфабэт, які разьвіўся з альфабэту Кадамба.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мова канада ўваходзіць у групу паўднёвых дравідыйскіх моваў і, паводле дасьледніка Сэнфарда Стывэра, ейная гісторыя ўмоўна можа быць падзеленая на тры пэрыяды: старажытная канада (450—1200), сярэдняя канада (1200—1700) і сучасная канада (ад 1700)[7]. На стажытнай канадзе напісаныя многія помнікі джайнісцкай літаратуры. Пасьля заваяваньня тэрыторыі цяперашняга штату Карнатака Вялікабрытаніяй разьвіцьцё канады на пэўны час спынілася. У XIX стагодзьдзі была распрацаваная новаканадзкая мова на аснове арыгінальнае графікі і размоўных дыялектаў.

Значны ўплыў на мову аказаў санскрыт, заўважны таксама сьлед іншых моваў, сярод якіх пракрыт і палі. Паводле дасьледнікаў Бхадрыраджу Крышнамурці і Каміла Звэлебіла, канада і тамільская мова вылучыліся ў асобныя з прота-таміла-канадзкай падгрупы прыкладна ў VIII—VI стагодзьдзях да н. э.[8][9][10].

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць 4 групы гаворак — паўднёвая, мангалёрская, паўночная і паўночн-ўсходняя. Існуюць дробныя гаворкі, характэрныя для прадстаўнікоў пэўных кастаў і сацыяльных пластоў.

Пісьмо[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Канада (альфабэт)
Турыстычная табліца на мове канада

У мове канада выкарыстоўваюцца 49 фанэмічных літараў, што падзяляюцца на тры групы:

  • сварагалу (галосныя — трынаццаць літараў);
  • в’янджанагалу (зычныя — трыццаць чатыры літары);
  • ёгаваахакагалу (невядома што — дзьве літары: анусвара канада: і вісарга канада: )

Набор літараў амаль ідэнтычны зь іншымі мовамі Індыі. Сам альфабэт створаны паводле старажытнаіндыйскай пісьмовасьці брахмі. Аднак колькасьць пісьмовых сымбаляў значна большая за 49 літараў, паколькі розныя сымбалі могуць камбінавацца ў лігатуры.

Граматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канадзе прыняты парадак словаў суб’ект-аб’ект-дзеяслоў, як і ва ўсіх дравідыйскіх мовах.

Канада — словазьменная мова з трыма родамі (мужчынскі, жаночы і ніякі) і двума лікамі (адзіночны і множны). Словы зьмяняюцца па родах, ліках і склонах.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.columbia.edu/itc/mealac/pritchett/00maplinks/overview/languages/himal1992max.jpg
  2. ^ Census 2001: Talen per staat(анг.). Censusindia.gov.in. Праверана 2013-02-12 г.
  3. ^ The Karnataka Official Language Act(анг.) (PDF) Official website of Department of Parliamentary Affairs and Legislation. Government of Karnataka. Праверана 29 June 2007 г.
  4. ^ Declaration of Telugu and Kannada as classical languages(анг.) Press Information Bureau. Ministry of Culture, Government of India (31 October 2008). Праверана 17 February 2013 г.
  5. ^ Kuiper (2011), p.74
  6. ^ Telugu, Kannada get classical tag(анг.) // The Times of India, 1 November 2008 г.
  7. ^ Steever, S.B. (1998), p. 129
  8. ^ Zvelebil (1973), p.4 (Introductory)
  9. ^ Classical Kannada, Antiquity of Kannada(анг.) Centre for classical Kannada. Central Institute for Indian Languages. Праверана 2011-08-28 г.
  10. ^ Zvelebil in Kloss and McConnell (1978), p240

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kuiper, Kathleen, ed. (2011). «Dravidian Studies: Kannada». Understanding India-The Culture of India. New York: Britannica educational Printing. ISBN 978-1-61530-203-1
  • Steever, S. B. (1998). «Kannada». In Steever, S. B. (ed.). The Dravidian Languages (Routledge Language Family Descriptions). London: Routledge. Pp. 436. pp. 129—157. ISBN 0-415-10023-2
  • Zvelebil, Kamil (1973) [1973]. Smile of Murugan: On Tamil Literature of South India. Leiden, Netherlands: BRILL. ISBN 90-04-03591-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Канада (мова)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў