Рыгвэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рыгвэ́да (санскрыт: ऋग्वेद, ṛgvedaIAST, «Веда гімнаў») — збор пераважна рэлігійных гімнаў, першы вядомы помнік індыйскай літаратуры.

Рыгвэда — збор гімнаў на вэдыйскай мове, які ўваходзіць у лік чатырох індуісцкіх рэлігійных тэкстаў, вядомых як вэды. Рыгвэда была складзеная, імаверна, каля 1700-1100 гг. да н. э. і зьяўляецца адным з найстаражытнейшых індаіранскіх тэкстаў і адным з самых старажытных рэлігійных тэкстаў у сьвеце. Цягам стагодзьдзяў яна захоўвалася толькі ў вуснай традыцыі і ўпершыню была пісьмова зафіксаваная, верагодна, толькі ў раньнім Сярэднявеччы. Рыгвэда — найбольш старажытная і значная з вэдаў, каштоўная крыніца для вывучэньня старажытнаіндыйскай гісторыі і міталёгіі. У 2007 годзе ЮНЭСКО ўключыла Рыгвэду ў рэестар «Памяць сьвету».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]