Паводка
Паводка — затапленьне мясцовасьці ў выніку пад’ёму ўзроўню вады ў рэках, азёрах, морах з-за дажджоў, навальнага раставаньню сьнега, ветравога нагону вады на ўзьбярэжжа й іншых чыньнікаў[1], якое наносіць страту здароўю чалавека й нават прыводзіць да іх загубы, а таксама прыносіць матэрыяльную шкоду. Паводкі нярэдка выклікаюцца павышэньнем узроўню вады ў рацэ з прычыны загрувашчваньня рэчышча лёдам пры крыгаходзе або з прычыны закаркоўваньні рэчышча пад нерухомым ледзяным покрывам наваламі унуртыводнага лёду й сварэньня ледзяной коркі. Нярэдка паводкі ўзьнікаюць пад дзеяньнем вятроў, якія наганяюць ваду з мора й выклікаюць павышэньне ўзроўню за кошт затрымкі ў вусьці рачной вады, гэтак паводкі такога тыпу назіраліся ў Санкт-Пецярбургу ў 1824 і 1924 гадох і Нідэрляндах у 1953 годзе.
На марскіх узьбярэжжах і выспах паводкі могуць паўстаць у выніку затапленьня прыбярэжнай паласы хваляй, якая ўтвараецца пры землятрусах або вывяржэньні вульканаў у акіяне. Падобныя паводкі нярэдкія на берагах Японіі й на іншых астравах Ціхага акіяна, менавіта такі тып паводкі назіраўся ў Японіі ў 2011 годзе, які быў выкліканы моцным землятрусам ля берагоў краіны . Паводкі могуць быць абумоўлены прарывамі плацінаў і загараджальных дамбаў.
Паводкі здараюцца на многіх рэках Заходняй Эўропы, як то Дунай, Сена, Рона, По і іншых, а таксама на рэках Янцзы й Хуанхэ ў Кітаі, Місысыпі й Агаё ў ЗША. У СССР вялікія паводкі назіраліся на Дняпры ў 1931 годзе й Волзе ў 1908 і 1926 гадох. У Беларусі часам здараецца выхад зь берагоў Прыпяці й Нёмана.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Паводка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- База зьвестак вялікіх паводак
- American Water Resources Association
- DeltaWorks. Праекты заграджальных дамбаў і бар’ераў у Нідэрляндах
| Гэта — накід артыкула па гідралёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |