Тоґа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
République Togolaise
Тагалезкая Рэспубліка
Сьцяг Тога Герб Тога
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Travail, Liberté, Patrie" (Праца, свабода, радзіма)
Месцазнаходжаньне Тога
Афіцыйная мова француская
Сталіца Ломэ
Найбуйнейшы горад Ломэ
Урад рэспубліка
Фор Гнасімбэ
Комлан Малі
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
125-е месца ў сьвеце
56 785 км²
4,2
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
102-е месца ў сьвеце
6 100 000
108/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
144 месца ў сьвеце
8,945 млрд.$
1 700$
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC+0)
+0 (UTC+0)
Незалежнасьць
ад Францыі
27 красавіка 1960
Дзяржаўны гімн ««Salut à toi, pays de nos aïeux»»
Аўтамабільны знак RT
Дамэн верхняга ўзроўню .tg
Тэлефонны код +228
Мапа Тога

То́га, Тагале́зкая рэспубліка – дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна, мяжуе з Ганай, Бэнінам і Буркіна-Фасо.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У 1884 годзе ў горадзе Тогавіль нямецкі вандроўнік Густаў Нахцігаль падпісаў пагадненьне з мясцовым уладаром Млапай ІІІ і усталяваў тут нямецкі пратэктарат.

Да 1918 года Тога была нямецкай калёніяй, якую потым забрала Францыя. У 1960 годзе краіна атрымала незалежнасьць. 5 лютага 2005 года памёр кіруючы 38 гадоў прэзыдэнт Гнасінбэ Эядэма. Уладу атрымаў яго сын Фор Гнасімбэ.

[рэдагаваць] Палітыка

Тога – гэта рэспубліка. Паводле канстытуцыі 1992 года кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца агульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (Народнаму Сходу), які складаецца з 81 дэпутата. Тэрмін іх паўнамоцтваў – пяць гадоў. Выканаўчая ўлада належыць ураду і прэм'ер-міністру, якія назначаюцца прэзыдэнтам.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Тога дзеліцца на 5 абласьцей і сталіцу, яны, у сваю чаргу дзеляцца на 30 прэфэктур і адзін раён.

Togo Regions.png
Вобласьць Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва, чал.
Кара Кара 11 630 847 846
Марыцімэ Ломэ 6 396 1 975 652
Плато Атакпаме 16 975 1 464 152
Саваны Дапаён 8 602 676 215
Цэнтральная Сакодэ 13 182 563 467

[рэдагаваць] Геаграфія

Тога разьмяшчаецца ў Заходняй Афрыцы, на ўзьбярэжжы Гвінэйскай затокі. На ўсходзе мяжуе з Бэнінам, на захадзе з Ганай, на поўначы з Буркіна-Фасо. Большая частка паверхні краіны занятая гарамі і ўзвышшамі. Узьбярэжжа прадстаўлена нізінай, якая на поўнач паступова ўздымаецца. У паўднёва-заходняй частцы краіны знаходзяцца горы Тога. На ўзьбярэжжы Тога знаходзяцца шматлікія лагуны. Сярэдняя тэмпэратура складае ад 23°C да 32°C. Клімат трапічны. Расьліннасьць саванная.

[рэдагаваць] Эканоміка

Эканоміка краіны слаба разьвітая. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, якая забясьпечвае 34% нацыянальнага прыбытку і дае працу 69% працаздольнага насельніцтва.

Урадлівая зямля займае 11,3% паверхні краіны, большасьць зь якіх распрацаваная. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: маніёка, язьмін, рыс, кукуруза, сонгра, проса. На экспарт вырошчваецца кава, бавоўна і зямляны арэх.

На тэрыторыі Тога знаходзяцца вельмі вялікія радовішчы фасфатаў. Іх здабыча складае 2,1 млн. тонаў у год. Ёсьць так сама і вапняк, мармур, соль. Электрычнасьць выпрацоўваецца з водных рэсурсаў. Прамысловасьць забясьпечвае толькі 20,4% нацыянальнага прыбытку. Складаецца толькі з некалькіх прадпрыемстваў лёгкай і будаўнічай прамысловасьці.

Транспартная сетка разьвітая вельмі слаба. Агульная даўжыня чыгункі складае 568 км. Даўжыня аўтамабільных дарогаў складае 7,9 тыс. км, зь якіх 2,5 тыс з цьвёрдым пакрыцьцём (у асноўным вакол Ломы).

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Большасьць насельніцтва Тога гэта анімісты (51%), другой па веравызнаньню групай зьяўляюцца хрысьціяне (29%), астатнія 20% - мусульмане.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі



На іншых мовах