Ніґер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
République du Niger
Рэспубліка Нігер
Сьцяг Нігеру
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: "Fraternité, Travail, Progrès" (Брацтва, праца, прагрэс)
Месцазнаходжаньне Нігеру
Афіцыйная мова француская
Сталіца Ніамэі
Найбуйнейшы горад Ніамэі
Урад рэспубліка
Танджа Мамадоў
Сэйні Аўмароў
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
22-е месца ў сьвеце
1 267 000 км²
0,02
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
64-е месца ў сьвеце
13 957 000
11/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
132 месца ў сьвеце
0,911 млрд.$
872 $
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас
 - улетку
WAT (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Незалежнасьць
ад Францыі
3 жніўня 1960
Дзяржаўны гімн «"La Nigerienne"»
Аўтамабільны знак RN
Дамэн верхняга ўзроўню .ne
Тэлефонны код +227
Ng-map.png

Ні́гер (па-француску: République du Niger, Рэспубліка Нігер) – краіна разьмешчаная ў Заходняй Афрыцы, у Сахары. Мяжуе на поўдні з Нігерыяй і Бэнінам, на поўначы з Альжырам і Лібіяй, на захадзе з Буркіна-Фасо, на захадзе з Чадам. Назва краіны паходзіць ад назвы самай вялікай ракі, якая цяцэ праз тэрыторыю Нігеру. Сталіца – горад Ніамэі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Niger departments named (colors).png

Адміністрацыйна Нігер падзяляецца на сталічную акругу Ніамэі і 7 дэпартамэнтаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 33 акругі.

Дэпартамэнт Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2001), чал.
Агадэс Агадэс 634 209 313 274
Дыфа Дыфа 140 216 329 658
Доса Доса 31 002 1 479 095
Марадзі Марадзі 38 581 2 202 035
Ніамэі (дэпартамэнт) Ніамэі 670 674 950
Тахуа Тахуа 106 677 1 908 100
Цілаберы Цілаберы 89 623 1 858 342
Зіндэр Зіндэр 145 430 2 024 898

[рэдагаваць] Геаграфія

Нігер – краіна ў Заходняй Афрыцы без выхаду да мора, знаходзіцца ў Сахары. Плошча краіны складае 1 267 000 км².

Нігер мяжуе з сямью краінамі і мае 5 697 км мяжы. Самая даўгая мяжа з Чадам на поўдні (1497 км), потым з Альжырам на паўночным захадзе (956 км) і Малі (821 км). Нігер так сама мяжуе з Буркіна-Фасо (628 км), Бэнінам (266 км), Лібіяй (354 км).

Субтрапічны клімат краіны вельмі сухі і сьпякотны, пад значным уплывам Сахары. У самых паўднёвых рэгіёнах клімат трапічны, дзякуючы рацэ Нірегу. Паверхня краіны ў асноўным гэта пяшчаныя раўніны і дзюны, якія паступова пераходзяць у савану на поўдні і ўзвышшы на поўначы.

Самая нізкая кропка гэта басейн ракі Нігеру (каля 200 м над узроўнем мора). Самая высокая кропка гэта гара Багзан (2 022 м).

[рэдагаваць] Эканоміка

Эканоміка Нігеру слаба разьвітая, нацыянальны прыбытак у пераліку на аднаго грамадзяніна адзін з самых малых у сьвеце.

Асноўная крыніца нацыянальнага прыбытку - сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: цукровы трасьнік, арахіс, сорга, бавоўна, проса. Жывёлагадоўля качавая, гадуюцца козы, аслы, вярблюды. Галоўным імпарторам харчаваньня зьяўляецца Францыя.

Прамысловасьць прадстаўлена здабычай уранавай руды. Нігер зьяшляецца трэцяй краінай па здабычы ўранавай руды ў сьвеце. Прыбытак ад экспарту урана складае 65% нацыянальнага прыбытку. Асноўным пакупніком урану зьяшляецца Францыя, якая вырабляе зь яго сваю ядзерную зброю, а так сама выкарыстоўвае ў сваіх атамных электрастанцыях.

Імпарт Нігеру складаецца ў асноўным з прадукцыі цяжкага машынабудаваньня і хімічнай прамысловасьці, транспартнага абсталяваньня, прадукцыі пераапрацоўкі нафты, прамысловых тавараў.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Нігеру налічвае болей за 11,5 млн. чалавек. Этнічны склад: хаўса, сангаі, берыберы-манга, фульбэ, туарэгі. Дзяржаўная мова – француская. Іншыя мовы: хаўса і іншыя мясцовыя мовы.

[рэдагаваць] Рэлігія

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах