Плянктон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Плянктон (па-грэцку: πλανκτον — тыя, што блукаюць) — разнастайныя, у асноўным дробныя арганізмы, што свабодна дрэйфуюць у тоўшчы вады і ня здольныя — у адрозьненьне ад нэктону — супрацівіцца плыні. Такімі арганізмамі могуць быць бактэрыі, дыятомавыя і некаторыя іншыя водарасьці (фітаплянктон), самыя простыя, некаторыя кішэчнаполасьцевыя, малюскі, ракападобныя, яйкі і лічынкі рыб, лічынкі розных бесхрыбетных жывёлаў (зааплянктон). Плянктон непасрэдна або праз прамежкавыя зьвёны харчовага ланцугу зьяўляецца ежай для большасьці астатніх водных жывёлаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Плянктонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў