Праліў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пралі́ў (тое ж, што і пратока) — водная прастора, разьмешчанае паміж двума ўчасткамі сушы і якое злучае сумежныя водныя басэйны або іх часткі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Характарыстыкі праліваў
Пралівы характарызуюцца даўжынёй, найменшай і найбольшай шырынёй і глыбінёй. Таксама паказваецца кірунак і хуткасьць плыні. Для суднаходных праліваў складзеныя лоцыі.
Самы доўгі праліў на Зямлі — Мазамбікскі праліў, даўжыня 1760 кілямэтраў. Самы шырокі праліў на Зямлі — праліў Дрэйка, шырыня 820 кілямэтраў.
[рэдагаваць] Клясыфікацыя праліваў
[рэдагаваць] Пралівы па басэйне акіяна
- Праліў, зьмешчаны ў басэйне аднаго акіяна (праліў Дарданэлы, Атлянтычны акіян).
- Праліў, які злучае басэйны двух акіянаў (Бэрынгаў праліў, Ціхі і Паўночны Ледавіты акіян).
[рэдагаваць] Пралівы па кантынэнтах
- Праліў, берагі якога прыналежаць аднаму кантынэнту (Скагерак, Эўропа).
- Праліў, берагі якога прыналежаць розным кантынэнтам (Гібралтар, Эўропа і Афрыка).
[рэдагаваць] Па тэрытарыяльнай прыналежнасьці або міжнароднаму статусу
- Міжнародныя, гэта значыць адкрытыя для праходу суднаў усіх дзяржаў на роўных умовах (Сынгапурскі праліў).
- Уваходныя ў тэрытарыяльныя воды аднаго (Басфор, Турцыя) або некалькіх дзяржаў (Керчанскі праліў, Расея і Украіна). У гэтым выпадку праход суднаў іншых дзяржаў можа ажыцьцяўляцца на адплатнай або бязвыплатнай аснове.
[рэдагаваць] Найважныя пралівы па акіянах
[рэдагаваць] Атлянтычны акіян
- Вялікі Бэльт
- Басфор
- Гібральтарскі праліў
- Дарданэлы
- Дацкі праліў
- Праліў Дэйвіса
- Праліў Дрэйка
- Катэгат
- Кафірэфс
- Керчанскі праліў
- Ла-Манш
- Малы Бэльт
- Мэсынскі праліў
- Праліў Атранта
- Па-дэ-Кале, ён жа Дуврскі
- Скагерак
- Фларыдзкі праліў
- Эрэсун, ён жа Зунд
- Юкатанскі праліў
[рэдагаваць] Індыйскі акіян
[рэдагаваць] Паўночны Ледавіты акіян
- Праліў Вількіцкага
- Гудзонаў праліў
- Праліў Зьміцера Лапцева
- Карскія Вароты
- Праліў Лонга
- Маточкін шар
- Праліў Саньнікава
- Праліў Шокальскага
- Югорскі шар
[рэдагаваць] Ціхі акіян
- Бэрынгаў праліў
- Зондзкі праліў
- Карэйскі праліў
- Праліў Кука
- Праліў Лапэруза
- Магеланаў праліў
- Макасарскі праліў
- Малакскі праліў
- Сынгапурскі праліў
- Тайваньскі праліў
- Татарскі праліў
- Торэсаў праліў
- Цугару, ён жа Сангарскі праліў
- Праліў Карымата
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Праліў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў