Гаўрыла Гарэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гаўрыла Гарэцкі (зьлева) разам са сваім братам Максімам Гарэцкім, 1926

Гаўры́ла Іва́навіч Гарэ́цкі (10 красавіка[1] 1900, вёска Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні[2] — 20 лістапада 1988, Менск) — вядомы беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1946), заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Брат Максіма Гарэцкага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 28 сакавіка (10 красавіка паводле новага стылю) 1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні.

У 191719 супрацоўнічаў з Беларускай сэкцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

Упершыню арыштаваны АДПУ у верасьні 1922 у Маскве, ды празь месяц вызвалены.

24 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі». 6 сьнежня пазбаўлены званьня акадэміка. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30 траўня 1931 як "кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да вышэйшае меры пакараньня. 6 чэрвеня 1931 прысуд заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлягер НКВД Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены датэрмінова 5 кастрычніка 1934.

Працаваў у геалягічных экспэдыцыях Гідрапраекту СССР.

Зноў арыштаваны у кастрычніку 1937, праз тры месяцы вызвалены. У 1938 годзе арыштаваны яшчэ раз. 8 траўня 1938 асуджаны да расстрэлу. Больш за год ён прабыў у турме, але цудам застаўся жывым.

Жыў у розных мясьцінах Расеі, праводзіў iнжынэрна-геалягiчныя дасьледаваньні перад узьвядзеньнем гiдратэхнiчных збудаваньняў: Цымлянская, Горкаўская, Ніжне-Камская ГЭС і іншыя.

Рэабілітаваны 22 красавіка 1958 году ваенным трыбуналам БВА. У ліпені 1965 адноўлены ў званьні акадэміка. У 1969 з сям’ёй прыехаў ў Менск.

З 1969 да 1985 — загадчык аддзелу (з 1977 лябараторыі) геалёгіі і палеапатамалёгіі антрапагену Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1914 паступіў у Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню[3].

У 1924 скончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 акадэмік АН БССР.

У 1946 — доктар геоляга-мінэралягічных навук.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя дасьледаваньні прысьвечаныя эканамічнай геаграфіі, геалёгіі антрапагену і інжынэрнай геалёгіі.

Распрацаваў асновы палеапатамалёгіі — навукі пра рэкі мінулага.

Апублікаваў больш за 160 навуковых працаў — па фальклёры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай лясной гаспадаркі, археалёгіі.

Адзін са стваральнікаў расейска-беларускага слоўніка.

Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1971), Дзяржаўнае прэміі БССР (1986).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малодшы брат пісьменьніка Максіма Гарэцкага.

Быў жанаты, меў двух сыноў. Адзін зь іх — вядомы вучоны-геоляг Радзім Гарэцкі.

Падчас Другой сусьветнай вайны загінулі тры пляменьнiкі Гаўрылы Гарэцкага: Уладзiмер Парфiраў, Вiктар Iванаў i сын Максiма Гарэцкага Леанiд.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 28 сакавіка (паводле старога стылю)
  2. ^ цяпер у Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці
  3. ^ Сяргей Макарэвіч Месца знаёмства – Горкі Гісторыя. Сайт горада Вілейка. Праверана 11 красавіка 2010 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]