Тулён
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Тулён (па-француску: Toulon, па-аксытанску: Tolon, па-лацінску: Telo Martius) — горад у Францыі. Насельніцтва — 160.639 жыхароў (1999).
Гісторыя[рэдагаваць]
Тулён быў заснаваны фінікіянамі, якія здабывалі тут пурпуровую фарбу; ў V або VI стст. Тулён быў месцазнаходжаннем біскупа; ў 889 г. Тулён разбураны сарацынамі; граф Вільгельм I Аральскі адбудаваў яго зноў. З 1032 г. Тулёнам кіравалі Тулёнскія графы, у 1178, 1196 і 1211 гг. ён быў абложаны і разбураны сарацынамі.
У 1524 г. быў узяты канэтаблем бурбонаў, у 1536 г. — імпэратарам Карлам V. Умацаваны, пры Людовіку XIV, Тулён, у 1707 г., вытрымаў аблогу прынца Яўгена Савойскага.
У 1793 году з падаўленьня паўстаньня раялістаў у Тулёне пачалася кар’ера Напалеона Банапарта.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Тулён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў