Галілея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Галілея ў 50 годзе

Галілея (на іўрыце: הגליל, па-грэцку: Γαλιλαία, па-лацінску: Galilaea) — гістарычная вобласьць на поўначы Палестыны, якая прымыкала да Міжземнага мора. Гістарычныя ейныя межы былі даволі неакрэсьленыя. Вядома толькі, што на поўначы яна межавала з Сырыяй і лібанскімі гарамі, на захадзе — зь Фінікіяй, на ўсходзе ейнай мяжой была рака Ярдан, а на поўдні межавала з Самарыяй. Заселеная хурытамі й хананеямі, яна яшчэ ў часы Ёсіфа Флявіюса вызначалася багатымі нівамі, вінаграднікамі і садамі, якія абумовілі гушчыню ейанаг засяленьня. Ужо ў 13—12 стагодзьдзі да н. э. Галілея была захоплена ізраільцянамі. Ейныя жыхары, па сьведчаньню Ёсіфа Флявіюса, славіліся храбрасьцю й былі заўзятымі ворагамі Рымскай імпэрыі. Грэцкая адукацыя, да якой зь недаверам ставіліся юдэі, у галілеянаў карысталася прыхільнасьцю. Вось чаму ў некаторых местах Галілеі, найбольш значныя сярод якіх былі Кана, Капэрнаўм, Назарэт і Тывэрыяда, аддавалася перавага грэцкай мове. Галілея гуляла важную ролю ў распаўсюджваньні хрысьціянства, таму раньніх хрысьціянаў часьцяком называлі «галілеянамі». У I стагодзьдзі тут адбылося паўстаньне супраць юдэйскай рабаўладальніцкай арыстакратыі, цесна зьвязанай з Рымам, і супраць рымскіх стаўленікаў — цароў Ірада Агрыпы II і іншых. Для хрысьціянаў Галілея мае асаблівае значэньне, паколькі зьяўлялася галоўным месцам прыбываньня й дзейнасьці Ісуса Хрыста[1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Галілеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў