Жак-Люі Давід
Жак-Люі Давід (па-француску: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 сьнежня 1825, Брусэль) — францускі мастак, заснавальнік францускага нэаклясыцызму.
Біяграфія [рэдагаваць]
У 1775—1780 навучаўся ў Францускай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасьць майстроў эпохі Адраджэньня. У 1783 абраны чальцамі Акадэміі жывапісу.
Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 абраны дэпутатам Нацыянальнага Канвэнта, галасаваў за сьмерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянэраў на чале з Маратам і Рабэсп’ерам. Зьяўляўся чальцом Камітэта грамадзкай бясьпекі, у якасьці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.
У 1797 стаў сьведкам ўрачыстага ўезду ў Парыж Напалеона і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.
Пасьля паразы Банапарта пры Ватэрлёо (1815) бяжыць у Швайцарыю, затым пераехаў у Брусэль, дзе пражыў да канца жыцьця. Пахаваны на могілках сьвятой Гудулы ў Брусэлі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Жак-Люі Давід — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў