Google Earth

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Google Earth — кампутарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сфэры. Акрамя гэтага, праграма зьмяшчае шмат мапаграфічнае інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была распрацаваная кампаніяй Keyhole, Inc., якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадасяжным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[1][2], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камэрцыйнага выкарыстаньня.

У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назваю Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сыстэмаў, працуючых на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux вэрсіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзэрнае пашырэньне, якое выйшла 28 траўня 2008 году.[3] З 28 кастрычніка 2008 году Google Earth працуе на плятформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта — накід артыкула пра апраграмаваньне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.