OS X

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Mac OS X»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
OS X
Распрацоўнік
Apple Inc.
Выпускі
Сямейства АС BSD/Darwin/NEXTSTEP
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Плятформы x86, x86-64, PowerPC
Тып ядра гібрыднае ядро
Стандартны інтэрфэйс GUI (Aqua)
Ліцэнзія прапрыетарная
Вэб-сайт apple.com
Бягучы стан
Актуальны

OS X, раней Mac OS X — апэрацыйная сыстэма фірмы Apple Computer, закрыты і значна перапрацаваны варыянт BSD-UNIX унівэрсытэту Бэрклі, выпускаецца для кампутараў Macintosh на базе працэсараў PowerPC і Intel.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Mac OS X значна адрозьніваецца ад папярэдніх вэрсіяў Mac OS. Аснова сыстэмы — Darwin. Darwin — вольнае праграмнае забесьпячэньне з адкрытымі выточнымі кодамі. Яго ядром зьяўляецца XNU (акронім ад «Xnu Not Unix» — «Xnu значыць ня Юнікс»), у якім выкарыстоўваецца мікраядро Mach і стандартныя сэрвісы BSD (якія паходзяць з FreeBSD 5). Усе магчымасьці Unix'у даступныя праз кансоль. Па-над гэтай асноваю Apple распрацавала шмат уласьніцкіх кампанэнтаў, такіх як Quartz Composer і Finder.

Mac OS X уключыла мноства магчымасьцяў, якія робяць яе больш стабільнай за папярэднюю вэрсію Mac OS 9. Mac OS X выкарыстоўвае шматзадачнасць і абарону памяці, якія дазваляюць запускаць некалькі працэсаў, якія не змогуць перапыніць або пашкодзіць адзін аднога. На архітэктуру Mac OS X паўплываў OPENSTEP, які быў задуманы як партабельная аперацыйная сістэма. Да прыкладу, NEXTSTEP быў партаваны з арыгінальнае 68k плятформы NeXT кампутара, да таго як NEXTSTEP быў набыты Apple. Так і OPENSTEP быў партаваны на PowerPC у рамках праекту Rhapsody. Найбольш прыкметнай зьменаю была тэма Aqua. Выкарыстанне закругленых кутоў, паўпразрыстых колераў і сьветлых палосаў гэтак сама паўплывала і на вонкавы выгляд апаратнага забесьпячэньня першых iMac'аў. Некаторым карыстальнікам гэта не спадабалася — яны ўважалі гэта за непрафэсійныя ўласьцівасьці [1]. Іншыя былі задаволеныя і лічылі гэта новым крокам наперад. [2]. Пасьля выданьня першае вэрсіі Mac OS X іншыя распрацоўнікі таксама сталі выкарыстоўваць дызайн Aqua. Каб пазьбегчы выкарыстаньня гэтага дызайну на іншых плятформах, Apple скарысталася паслугамі юрыстаў [3]

Mac OS X таксама ўлучае асяродзьдзе распрацоўваньня праграмнага забесьпячэньня — Xcode. Xcode дазваляе распрацоўваць праграмы на некалькіх мовах, у тым ліку C, C++, Objective-C і Java. Яно падтрымвае кампіляцыю ў так званыя «тоўстыя праграмы» (fat binaries, у прэс-рэлізах Universal Binary), якія можна выконваць на некалькіх плятформах (x86, PowerPC).

Сумяшчальнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграмнае забесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для забесьпячэньня бестурботнага пераходу з Mac OS 9 на Mac OS X быў створаны Carbon. Праграмы, напісаныя з дапамогаю Carbon, можна выконваць на абедзьвюх АС адначасова. Зь іншага боку, як было сказана вышэй, Mac OS X атрымвае ў спадчыну шмат што з OPENSTEP, які зваротна несумяшчальны зь іншымі вэрсіямі Mac OS. Apple цяпер рэкамэндуе гэты API, які завецца Cocoa. Гэтая спадчына добра відочная для распрацоўнікаў на Cocoa: назвы многіх клясаў пачынаюцца з NS (NSObject, NSArray; NS расшыфроўваецца як NEXTSTEP).

Гэтак сама Mac OS X падтрымвае Java. Гэта значыць, што праграмы, напісаныя на Java і якія выкарыстоўваюць Swing, выглядаюць так сама, як праграмы, якія выкарыстоўваюць Cocoa. Традыцыйна праграмы пад Cocoa распрацоўваюць на Objective C альбо на Java. Аднак 25 ліпеня Apple абвесьціла, што далейшыя пашырэньні ў Cocoa ня будуць перанесеныя ў Java.

Mac OS X, у адрозненьне ад папярэднікаў, заснаваная на грунце UNIX. Гэта значыць, што бальшыня праграмаў, напісаных для BSD, Linux ды іншых UNIX-падобных сыстэмаў, скампілююцца і будуць працаваць на Mac OS X амаль бязь зьменаў (часам наогул бязь зьменаў). Для зручнага ўсталяваньня такіх праграмаў распрацаваныя кіраўнікі пакункаў, такія як Fink і MacPorts (раней DarwinPorts). Яны падобныя да apt у Debian або ports у FreeBSD.

Пачынаючы з вэрсіі 10.3 таксама распаўсюджваецца X11.app — адаптаваная вэрсія X-сэрвэра. Гэта дазваляе выконваць на Mac OS X праграмы, распрацаваныя для X11 (напрыклад, для gtk, QT/X11 (вэрсія 4 падтрымвае Mac OS X)). Для рысавання X11.app выкарыстоўвае Quartz. Аднак X11.app мае пэўныя праблемы, напрыклад, нястачу стылю для Mac OS X і дрэнную падтрымку некаторых моваў інтэрфэйсу. Першыя вэрсіі могуць уключаць X-сэрвэр пры дапамозе XDarwin.

Апаратнае забесьпячэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя вэрсіі Mac OS X падтрымвалі ўсе кампутары Macintosh (ноўтбукі, дэсктопы і сэрвэры) на працэсарах PowerPC G3, G4 і G5. Пазьнейшыя вэрсіі Mac OS больш не падтрымваюць старое абсталяваньне: напрыклад, Panther не падтрымвае старыя G3, Tiger не падтрымвае сыстэмы без FireWire портаў, бэта-вэрсія Leopard, прэзэнтаваная на WWDC, не падтрымвае G3 наогул. Аднак ёсьць службовыя праграмы, напрыклад, XPostFacto, і латкі для інсталяцыйнага дыску, распрацаваныя збочнымі асобамі, для ўсталяваньня новых вэрсіяў Mac OS X на абсталяваньні, якое афіцыйна не падтрымвае Apple, у тым ліку на некаторыя сыстэмы, ранейшыя за G3. Акрамя некаторых магчымасьцяў, якія вымагаюць пэўнага абсталяваньня (напрыклад, графічнае паскарэньне, DVD-запіс), апэрацыйная сыстэма прапаноўвае аднолькавую функцыянальнасьць на ўсім абсталяванні, якое падтрымвае гэтая сыстэма.

PowerPC-вэрсія Mac OS X застаецца сумяшчальнаю з старымі праграмамі для Mac OS праз сымуляцыю так званай Classic-сыстэмы, якая дазваляе карыстальнікам выконваць сыстэму Mac OS 9 як працэс у Mac OS X, таму многія старыя праграмы выконваюцца, нібы ў старой апэрацыйнай сыстэме. Classic не падтрымвае кампутары з працэсарамі Intel.

У красавіку 2002 eWeek паведаміў чутку пра тое, што ў Apple ёсьць вэрсія Mac OS X з кодавай назваю Marklar, якая выконваецца на працэсарах Intel x86. Ідэя Marklar была ў пераходзе Mac OS X на альтэрнатыўную плятформу, якая дазволіць Apple пераадолець праблемы разьвіцьця плятформы PowerPC. Чуткі не былі пацьверджаныя да траўня 2005, калі ў файлаабменных сетках зьявілася вэрсія Mac OS X для працэсараў Intel.

6 чэрвеня 2005 Стыў Джобс пацьвердзіў чуткі і паведаміў на канфэрэнцыі WWDC, што на працягу двух гадоў Apple пяройдзе з працэсараў PowerPC на Intel. Да гэтага Apple мяняла плятформу з Motorola 68K на IBM/Motorola PowerPC — Apple дадала сымулятар Motorola 68K у новую АС, якая дазваляла выконваць бальшыню праграмаў для 68K. Apple падтрымвала сымулятар на працягу 11 гадоў: аднак, пры пераходзе на Intel ён быў выдалены. У новую сыстэму ўлучылі сымулятар PowerPC, які называецца Rosetta. Гэтак сама новая вэрсія XCode і адпаведныя кансольныя службовыя праграмы дазваляюць распрацоўваць унівэрсальныя праграмы (universal binaries, fat binaries) — двайковыя файлы, якія могуць працаваць на некалькіх плятформах (ppc, ppc64, i386 і г. д.)

Цяпер большасьць праграмаў даступная толькі для PowerPC і падтрымваецца пры дапамозе Rosetta. Аднак Apple просіць распрацоўнікаў ствараць унівэрсальныя праграмы для абедзьвюх плятформаў. Унівэрсальныя праграмы працуюць хутчэй на кампутарах Intel, чым на PowerPC. Некаторыя праграмы для PowerPC, напрыклад, пашырэньні ядра і ўбудовы для сыстэмных наладаў (System Preferences) не падтрымваюцца на кампутарах Intel.

У час, калі MacIntel’ы могуць выконваць праграмы для PowerPC, x86 і ўнівэрсальныя праграмы, PowerPC Мак могуць выконваць толькі ўнівэрсальныя праграмы і праграмы для PowerPC. Падтрымка плятформы PowerPC застанецца ў 10.5. Джобс таксама пацьвердзіў чутку, маўляў, новая вэрсія Mac OS X працавала на працэсарах Intel амаль увесь час свайго існаваньня. Рэч у тым, што міжплятформавасьць ужо была ў Mac OS X; OPENSTEP быў перанесены на мноства плятформаў, у тым ліку на x86, і Darwin дадаў падтрымку PowerPC і x86. Apple абвесьціла, што Mac OS X ня будзе працаваць на пэрсанальных кампутарах Intel, якія не былі зробленыя Apple, аднак зламаныя вэрсіі Mac OS X працуюць на іншым абсталяваньні x86. Іх распрацоўвае супольнасьць OSx86, і яны даступныя ў файлаабменных сетках.

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыстэма грунтуецца на:

  • падсыстэме з адкрытым кодам — Darwin (мікраядро Mach, набор службовых праграмаў BSD).
  • асяродзьдзі праграмаваньня Core Foundation (Carbon API, Cocoa API і Java API);
  • графічным асяродзьдзі Aqua (QuickTime, Quartz Extreme і OpenGL);
  • тэхналёгіях CoreImage, CoreAudio і CoreData.

Вэрсіі Mac OS X:

  • 10.0 Public Beta — 2000.
  • 10.0 Cheetah (Гепард) — 2001.
  • 10.1 Puma (Пума) — 2002.
  • 10.2 Jaguar (Ягуар) — 2003.
  • 10.3 Panther (Пантэра) — 2004.
  • 10.4 Tiger (Тыгр) — 2005.
  • 10.5 Leopard (Леапард) — 26 кастрычніка 2007.
  • 10.6 Snow Leopard — 28 жніўня 2009
  • 10.7 Lion — 20 ліпеня 2011
  • OS X 10.8 Mountain Lion — 25 ліпеня 2012
  • OS X 10.9 Maverics — 22 кастрычніка 2013
  • OS X 10.10 Yosemite — 16 кастрычніка 2014

Ёсьць і сэрвэрныя вэрсіі Mac OS X: 10.4 Tiger Server, 10.5 Leopard Server.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  OS Xсховішча мультымэдыйных матэрыялаў