C++

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

C++ (Сі-плюс-плюс або Сі-плас-плас) — мова праграмаваньня высокага ўзроўню з падтрымкаю некалькіх парадыгмаў праграмаваньня: аб’ектна-арыентаванай, абагульненай ды працэдурнай. Распрацаваная Б’ярнам Страўструпам (па-ангельску: Bjarne Stroustrup) у AT&T Bell Laboratories (Мюрэй-Гіл, Нью-Джэрсі) у 1979 годзе ды названая «Сі з клясамі». Страўструп пераменаваў мову ў C++ у 1983 р. Базуецца на мове C. Вызначаная стандартам ISO/IEC 14882:2003.ISO/IEC 14882, second edition 2003-10-15.

У 1990-х гадах С++ стала адною з найбольш ужываных моваў праграмаваньня агульнага прызначэньня. Мову выкарыстоўваюць для сыстэмнага праграмаваньня, распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня, напісаньня драйвэраў, магутных сэрвэрных ды кліенцкіх праграм, а таксама для распрацоўкі забаўляльных праграмаў, такіх як відэагульні. С++ істотна паўплывала на іншыя прапулярныя сёньня мовы праграмаваньня: C# ды Java.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры стварэньні С++ прагнулі зьберагчы сумяшчальнасьць з моваю C. Большасьць праграм на C выдатна працуюць і з кампілятарам С++. С++ мае сынтаксыс, заснаваны на сынтаксысе С.

Новаўводзіны С++ у параўнаньні з C:

У 1998 годзе быў ратыфікаваны міжнародны стандарт мовы С++: ISO/IEC 14882 «Standard for the C++ Programming Language». Вэрсія з падтрымкай патокаў — ISO/IEC 14882:2003.

Прыклад праграмы «Hello, world!»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй пададзены прыклад простай праграмы на С++, якая выводзіць на стандартны канал вываду радок Hello, world!.

#include <iostream>
 
int main() 
{
  std::cout << "Hello, world!" << std::endl;
}

Commons-logo.svg  C++сховішча мультымэдыйных матэрыялаў