Ніжняя Аўстрыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Ніжняй Аўстрыі

Ніжняя Аўстрыя (па-нямецку: Niederösterreich) — фэдэральная зямля на паўночным усходзе Аўстрыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Санкт-Пёльтэн. Насельніцтва 1 546 000 чалавек (2-е месца сярод зямель; зьвесткі 2001 г.).

Сталіцай Ніжняй Аўстрыі зьяўляецца горад Санкт-Пёльтэн, насельніцтва якога складае 50 тыс. чалавек. Санкт-Пёльтэн знаходзіцца ў 60 км на захад ад Вены ў раёне Мостфіртэль. Горад разьмешчаны на рацэ Трайзэн, паміж Дунаем і перадгор’ямі Альпаў. Гэта адзін з самых старажытных гарадоў Аўстрыі, некалі ён нават быў сталіцай краіны. З 1986 году — самы малады адміністрацыйны цэнтар Аўстрыі. Іншымі буйнымі гарадамі Ніжняй Аўстрыі зьяўляюцца горада Вінэр Нойштат (39 тыс. чалавек), Крэмс (23,5 тыс. чалавек) і Вайдгофэн-на-Ібсе (11,5 тыс. чалавек), якія маюць асаблівы рэгіянальны статус. У Ніжняй Аўстрыі разьмешчана мясцовасьць Вахаў, уключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ніжняя Аўстрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў