Сэн-Жэрмэнская дамова (1919)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэн-Жэрмэнская дамова
Тып дамовы мірная дамова
Падпісаная 10 верасьня 1919
 ·  месца Сэн-Жэрмэн, Францыя
Набыла моц 10 верасьня 1919
 ·  умовы Ратыфікацыя Аўстра-Вугоршчынай і краінамі, якія ад яе ўтварыліся, і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі
Падпісанты Сьцяг краіны або тэрыторыі Аўстра-Вугоршчына

Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Каралеўства Вугоршчына
Сьцяг Італіі Італія
Польшча Польшча
ЗША ЗША
Сьцяг Францыі Францыя
Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Сьцяг Югаславіі Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў

Месца захаваньня Францыя
Мовы француская, ангельская

Сэн-Жэрмэ́нская мірная дамова — мірная дамова, падпісаная ў Сэн-Жэрмэнскім палацы (Францыя) паводле вынікаў Першай сусьветнай вайны паміж краінамі Антанты і новаўтворанай рэспублікай Аўстрыя.

Умовы дамовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэн-Жэрмэнскі палац, у якім адбылося падпісаньне дамовы

З прычыны распаду Аўстра-Вугоршчыны мірнае ўрэгуляваньне зь ейнымі дзьвюма часткамі ажыцьцяўлялася пасродкам падпісаньня зь імі асобных дамоваў. Пагадненьне з Аўстрыяй было падпісана 10 верасьня 1919 году ў парыскім прадмесьці Сэн-Жэрмэн-ан-Ле. Аўстрыя прызнала аддзяленьне ад яе Вугоршчыны, Чэхаславаччыны, часткі польскіх тэрыторыяў, таксама пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі на карысьць Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў і Румыніі. Да Польшчы была далучана Заходняя Галіцыя, да Чэхаславаччыны — Закарпацкая Ўкраіна. Трансыльванія й частка Банату, якія ўваходзілі раней у склад Аўстра-Вугоршчыны, былі перададзены Румыніі. Да Румыніі была перададзена й Букавіна. Аўстрыя таксама страціла Паўднёвы Тыроль і Істрыю, якія адыходзілі да Італіі. Да таго ж Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў атрымала ад Аўстрыі Далмацыю, часткі Заходняй Крайны, Карынтыі й Штырыі.

Акрамя ўсяго іншага Аўстрыя пазбавілася вайсковага й гандлёвага флёту ў Адрыятыцы й на Дунаі, абавязалася выплаціць рэпарацыі пераможцам і згаджалася на бесьперашкодны транзыт любых грузаў саюзьнікаў праз сваю тэрыторыю. Ваенныя артыкулы дамовы забаранялі Аўстрыі мець сталае войска.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Киган Д. Первая мировая война. — Москва., 2004

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]