Гімн Швайцарыі
Нацыянальным гімнам Швайцарыі зьяўляецца «Швайцарскі псалом» (па-нямецку: Schweizerpsalm, па-француску: Cantique suisse, па-італьянску: Salmo svizzero, па-раманску: Psalm svizzer).
Гісторыя пачынаецца ў 1841, калі Альбэрык Цьвізыг (па-нямецку: Alberich Zwyssig, 1808—1854) — сьвятар і кампазытар з Уры — атрымаў ліст ад Леанарда Відмэра (па-нямецку: Leonhard Widmer, 1809—1867) — музыкі, журналіста і паэта з Цюрыха. У ліст быў укладзены тэкст патрыятычнай паэмы, напісанай Відмэрам, якую ён жадаў пакласьці на музыку. Цьвізыг вырашыў выкарыстаць музыку, напісаную ім для царкоўнага псалома «Diligam te Domine», і скончыў дапрацоўку музыкі 22 лістапада 1841 году, калі ўпершыню выканаў Швайцарскі псалм чатыром жыхарам Цуга.
З тых часоў псалм часта выконваўся падчас разнастайных патрыятычных падзей, але швайцарская Фэдэральная Рада неаднаразова адмаўляўся прызнаць Швайцарскі псалм у якасьці нацыянальнага гімну (сьцьвярджаючы, што грамадзяне самі павінны вырашаць, што выкарыстоўваць у якасьці нацыянальнага гімну).
У 1961 Швайцарскі псалм папярэдне замяніў «Rufst Du mein Vaterland» (на францускай: «O Monts indépendants»; на італьянскай: «Ci chiami o patria»; на рэтараманскім: «E clomas, tger paeis») — гімн Ёхана Рудольфа Віса (па-нямецку: Johann Rudolf Wyss, 1743—1818) на мэлёдыю «Божа захоўвай Каралеву» (факт падабенства з гімнам Вялікабрытаніі справакаваў некалькі дыпляматычных інцыдэнтаў).
Нарэшце пасьля сэрыі шматлікіх рэфэрэндумаў і галасаваньняў у швайцарскіх кантонах 1 красавіка 1981 ён быў зацьверджаны ў якасьці нацыянальнага гімну Швайцарыі.
[рэдагаваць] Словы
Нямецкі тэкст Леанарда Відмэра (1809—1867) быў перакладзены на ўсе афіцыйныя мовы Швайцарыі.
- Нямецкі тэкст (па-нямецку: Schweizerpsalm) — словы Леанарда Відмэра (1809—1867)
- Францускі тэкст (па-француску: Cantique suisse) — словы Charles Chatelanat (1833—1907)
- Італьянскі тэкст (па-італьянску: Salmo svizzero) — словы Camillo Valsangiacomo (1898—1978)
- Рэтараманскія вэрсіі (па-раманску: Psalm svizzer):
- Ладынскі тэкст — Gion Antoni Bühler (1825—1897)
- Сурсыльванскі тэкст — Alfons Tuor (1871—1904)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Музыка гімна (бяз слоў)
- Арыгінальны тэкст і MP3 вэрсіі гімна на афіцыйных мовах Швайцарыі
- Гісторыя Швайцарскага Псалома: Якім чынам царкоўны псалм стаў нацыянальным гімнам
| Краіны Эўропы: Гімны | |
|---|---|
|
Аўстрыя · Альбанія · Андора · Беларусь · Бэльгія · Баўгарыя · Босьнія і Герцагавіна · Ватыкан · Вялікабрытанія · Вугоршчына · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Македонія · Мальта · Малдова · Манака · Нідэрлянды · Нарвэгія · Нямеччына · Польшча · Партугалія · Расея¹ · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турэччына¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія Залежныя тэрыторыі: Аландзкія астравы · Гернсі · Гібральтар · Джэрсі · Востраў Мэн · Фарэрскія астравы · Шпіцбэрген · Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія · Косава і Метохія · Нагорны Карабах · Паўднёвая Асэтыя · Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|
|