Гімн Нідэрляндаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Песьня Вільгельма (па-нідэрляндзку: Het Wilhelmus) — гімн Нідэрляндаў і адзін з найстарэйшых гімнаў у сьвеце. Гэта песьня аб Вільгельме I Маўклівым, прынцу Аранскім і лідэру нідэрляндзкай рэвалюцыі XVI стагодзьдзя. Нашчадкі Вільгельма I Аранскага — Аранская дынастыя — з 1815 зьяўляюцца каралеўскай дынастыяй Нідэрляндаў.
Словы былі напісаныя паміж 1568 і 1572 падчас нідэрляндзкага паўстаньня супраць Гішпаніі. Магчымым аўтарам быў Філіп ван Марынкс, лорд Сінт-Алдэгодні.
Поўны тэкст вельмі доўгі (15 строф). Вось першая страфа, якая звычайна сьпяваецца ў афіцыйным становішчы:
Wilhelmus van Nassauwe
ben ik, van Duitsen bloed,
den vaderland getrouwe
blijf ik tot in den dood.
Een Prinse van Oranje
ben ik, vrij, onverveerd,
den Koning van Hispanje
heb ik altijd geëerd.
Верш уяўляе сабой акраверш — па першых літарах кожнай страфы поўнага тэксту (але не радкі, як звычайна ў акравершы) чытаюцца словы «Вільгельм Насаўскі» (у артаграфіі XVI стагодзьдзя).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Эўропы: Гімны | |
|---|---|
| Аўстрыя | Альбанія | Андора | Беларусь | Бэльгія | Баўгарыя | Босьнія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Вугоршчына | Гішпанія | Грэцыя | Данія | Ірляндыя | Ісьляндыя | Італія | Казахстан¹ | Латвія | Летува | Ліхтэнштайн | Люксэмбург | Македонія | Мальта | Малдова | Манака | Нідэрлянды | Нарвэгія | Нямеччына | Польшча | Партугалія | Расея¹ | Румынія | Сан-Марына | Славаччына | Славенія | Сэрбія | Турцыя¹ | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швайцарыя | Швэцыя | Эстонія
Залежныя тэрыторыі: Аландзкія выспы | Гернсі | Гібральтар | Джэрсі | Выспа Мэн | Фарэрскія выспы | Шпіцбэрген | Ян-Майен Непрызнаныя дзяржавы (дэ-факта незалежныя): Абхазія | Косава і Метохія | Нагорны Карабах | Паўднёвая Асэтыя | Прыднястроўе ¹ У асноўным у Азіі
|

