LiveJournal
LiveJournal (Жывы Журнал або Жывы Дзёньнік; часта скарачаецца да LJ, таксама афіцыйна рас. Живой Журнал) — віртуальная супольнасьць, сацыяльная сетка, у якой удзельнікі пакідаюць запісы ў прыватных і супольных блогах. LiveJournal мае той жа набор функцыяў для вядзеньня блогаў, як і астатнія блог-плятформы: магчымасьць супольнага аўтарства, камэнтары, каляндар запісаў і апытаньні.[1]
LiveJournal быў распачаты 15 красавіка 1999 году Брэдам Фіцпатрыкам як месца для ўласнага дзёньніка, а таксама ягоных школьных сяброў.[2] У студзені 2005 году кампанія Six Apart набыла ў Фіцпатрыка кампанію Danga Interactive, якая кіравала LiveJournal.
2 сьнежня 2007 году Six Apart абвясьціла, што прадае LiveJournal расейскай мэдыйнай кампаніі СУП.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Hacker, Scot (2003), «Put Weblogs to Work», Macworld: the Macintosh magazine 9
- ^ LiveJournal FAQ: How did LiveJournal get started? Who runs it now? (анг.)(рас.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
LiveJournal — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Інтэрнэт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |