Уладзімер Сямашка
| Уладзімер Сямашка | |
| Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 24 сьнежня 2003 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
| Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь | |
| 12 сьнежня 2001 — 28 ліпеня 2003 | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар: | Генадзь Навіцкі |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 20 лістапада 1949 (63 гады) Калінкавічы, Гомельская вобласьць, БССР |
| Узнагароды: | |
Уладзі́мер Ільлі́ч Сяма́шка (нарадзіўся 20 лістапада 1949 году, Калінкавічы, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Калінкавічах Гомельскае вобласьці ў 1949 годзе. У 1972 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-механік.
У 1972—1974 гг. — у Савецкай Арміі.
З 1974 году інжынэр-канструктар, начальнік канструктарскага бюро машынабудаваньня, галоўны інжынэр каардынацыйнага вытворча-тэхнічнага комплексу спэцыяльнага машынабудаваньня заводу імя Дзяржынскага (цяпер ВА «Інтэграл»). З 1996 году — галоўны інжынэр КБ ВА «Інтэграл». 1996—2000 гг. — генэральны дырэктар менскага ВА «Гарызонт». З 2000 г. — генэральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Завод „Гарызонт“».
З 12 сьнежня 2001 году — Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Адначасова яму нададзеная найвышэйшая кляса дзяржаўнага службоўцы. 28 ліпеня 2003 году загадам прэзыдэнта прызначаны выканаўцам абавязкаў віцэ-прэм’ера Беларусі. З 24 сьнежня 2003 году — Першы намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 20 лютага 2004 году прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Прыёрбанк». 25 ліпеня 2007 году ачоліў назіральную раду «Белтрансгазу». Зьяўляецца Кіраўніком ЭБРР ад Рэспублікі Беларусь.
Жанаты. Мае дзьвюх дачок.
Узнагароды [рэдагаваць]
Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўнёсак у разьвіцьцё радыёэлектроннай прамысловасьці (2000). Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за плённую працу ў ворганах дзяржаўнага кіраваньня (2001).
Узнагароджаны ордэнам Пашаны.