Белтрансгаз
«Белтрансгаз» — беларускі дзяржаўны канцэрн, які займаецца транзытам прыроднага газу праз тэрыторыю Беларусі і яго пастаўкамі беларускім спажыўцам.
Гісторыя[1] [рэдагаваць]
Першыя магістральныя газаправоды газатранспартнай сыстэмы Беларусі былі пабудаваныя ў 1960—1961 гадах. 25 кастрычніка 1960 году загадам Галоўнага ўпраўленьня газавай прамысловасьці пры Савеце Міністраў СССР у Менску было створанае Менскае ўпраўленьне магістральных газаправодаў. У 1973 Менскае ўпраўленьне магістральных газаправодаў пераўтворана ў Заходняе вытворчае аб’яднаньне па транспарце і пастаўцы газу «Западтрансгаз».
У 1992 г. пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1992 г. № 675 дзяржаўнае прадпрыемства «Западтрансгаз» было пераўтворана ў дзяржаўнае прадпрыемства па транспарце і пастаўцы газу «Белтрансгаз».
У 1996 годзе пачалося будаўніцтва транскантынэнтальнага газаправоду «Ямал-Эўропа».
31 сакавіка 2003 году быў падпісаны загад Міністэрства эканомікі № 45 аб пераўтварэньні кампаніі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства.
18 траўня 2007 Дзяржаўным камітэтам па маёмасьці Рэспублікі Беларусь і ААТ «Газпром» падпісаная дамова куплі-продажу ААТ «Газпром» часткі акцыяў ААТ «Белтрансгаз», што належалі Рэспубліцы Беларусь.
Паводле дамоўленасьці, урад Беларусі згадзіўся прадаць «Газпрому» 50% акцыяў Белтрансгаза за 2,5 млрд даляраў[2]. Газпром пачаў выкупаць акцыі роўнымі часткамі ў 2007 г. У 2007—2009 гг. ён выкупіў 37,5% акцыяў «Белтрансгаза» за 1,9 млрд даляраў. Яшчэ 12,5% акцыяў плянуецца выкупіць у 2010 г.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ О предприятии / История предприятия // btg.by
- ^ Дмитрий Заяц. «Газпром» одобрил приобретение 12,5% акций «Белтрансгаза» в 2010 году // БДГ on-line, 25 лістапада 2009