Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул
Гэты тэкст апісвае асноўныя дзеяньні, неабходныя для стварэньня новага артыкула.
Зьмест |
[рэдагаваць] Агульныя прынцыпы
- Спачатку ўпэўніцеся, што яшчэ ніхто не напісаў такі артыкул у Вікіпэдыю: напрыклад, пры дапамозе пошуку. Калі так, магчыма лепш дадаць Вашыя новыя зьвесткі, дапоўніць ці скарэктаваць існуючы артыкул.
- Даведайцеся пра пагадненьні, прынятыя ў Вікіпэдыі: пра назвы артыкулаў; запіс імёнаў, тытулаў, дат. Ужываньне сыстэматычна створаных назваў робіць лягчэйшым спасылкі на Вашу старонку з падобных і зьвязаных артыкулаў і дапамагае пазьбегчы лішніх выдаленьняў няправільна названых старонак.
- На пачатку артыкулу напішыце невялікі ўступ, каб чытачы маглі даведацца пра кантэкст. Загаловак артыкулу пазначце тлустым шрыфтам.
- Дзеля стварэньня артыкулу рэгістравацца неабавязкова. Аднак калі Вы маеце намер працягла ўдзельнічаць у праекце Вікіпэдыя, або жадаеце назіраць за зьменамі ў артыкуле, што Вы распачалі, зарэгіструйцеся перад тым, як пачаць стварэньне артыкулу.
[рэдагаваць] Стварэньне новага артыкула
Існуюць тры магчымасьці стварыць новы артыкул:
- перайсьці па спасылцы з ужо існай старонкі;
- напісаць непасрэдна адрас у браўзэры;
- распачаць старонку зь Пясочніцы.
[рэдагаваць] Пры дапамозе спасылкі з ужо існуючай старонкі
Пажадана ствараць новыя артыкулы менавіта гэтым спосабам: пры дапамозе спасылак з ужо існуючых старонак. Праглядаючы тэксты ўжо напісаных артыкулаў, можна пабачыць некаторыя словы ці выразы, пазначаныя як спасылкі — т. зв. чырвоныя спасылкі, ці «спасылкі-прывіды». Гэта значыць, аўтар артыкулу пакінуў магчымасьць (і пажаданьне) стварыць таксама артыкул і на гэтую тэму. Калі Вы хочаце гэта зрабіць, дастаткова націснуць на гэтую спасылку. Зьявіцца вакно для напісаньня новага артыкулу з адпаведнай назвай.
[рэдагаваць] Напісаць назву непасрэдна ў адрасным радку браўзэра
Каб стварыць новы артыкул, можна ў адрасным радку вашага браўзэра пасьля спасылкі http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/ упісаць назву новага артыкула, які вы зьбіраецеся стварыць, адразу пасьля нахіленай рыскі, бяз пропуску. Калі тэрмін складаецца зь некалькіх словаў, падзяляйце іх звычайнам прабелам. Пасьля націску «ўводу» вы трапіце на старонку новага артыкула. Напрыклад, для стварэньня артыкула пра тэорыю імавернасьцяў, трэба напісаць:
- http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Тэорыя імавернасьцяў
Калі ласка, зьвяріце пры гэтым увагу на пагадненьні па назвах артыкулаў.
Заўвага: карыстальнікам браўзэра Mozilla Firefox – дадзены спосаб не функцыянуе пры стварэньні артыкулаў з загалоўкам кірыліцаю. Вікіпэдыя ў такім выпадку стварае артыкул з сапсаваным загалоўкам – у кадыроўцы ISO-8859-1. Выйсьцем з гэтага можа стварэньне закладкі з ключавым словам bewp і спасылкаю http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%s – пасьля гэтага ў адрасным радку можна будзе ўжываць спасылкі кшталту:
- bewp Тэорыя імавернасьцяў
Заўвага №2: карыстальнікам браўзэра Mozilla Firefox – для таго, каб атрымаць магчымасьць ствараць артыкулы непасрэдна ў адрасным радку, неабходна на старонцы about:config зьмяніць значэньне парамэтру network.standard-url.encode-utf8 на true.
Заўвага: Стварэньне новых старонак шляхам напісаньня адрасу можа прывесьці да зьяўленьня т.зв. сіраціны: старонкі, на якую ніхто не спасылаецца.
Зрэшты, увесьці назву артыкула і стварыць яго можна непасрэдна адсюль:
| Назва новага артыкула: |
|
[рэдагаваць] Распачаць новы артыкул у пясочніцы
Яшчэ адзін варыянт: пачаць рэдагаваць пясочніцу, напісаць там назву новага артыкулу, пазначыць яе як унутраную спасылку (пры дапамозе квадратных дужак [[ і ]]), зрабіць перадпрагляд або захаваць зьмены, і затым клікнуць на гэтую спасылку.
Заўвага: Гэты мэтад таксама можа прывесьці да стварэньня старонкі-сіраціны (гл. вышэй).
Далейшыя дзеяньні — такія ж як, і пры рэдагаваньні існуючага артыкулу.