Вікіпэдыя:Як зарэгістравацца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэгістрацыя ў беларускай Вікіпэдыі — вольная, хуткая, неабавязковая, але яна дае пэўныя перавагі:

  • усе артыкулы, створаныя зарэгістраваным карыстальнікам (і наагул усе ягоныя зьмены ў тэкстах), будуць пазначаны ягоным імем, ананімныя ж праўкі пазначаюцца IP-адрасам;
  • рэгістрацыя дае магчымасьць выбраць імя, і пры гэтым ствараюцца адмысловыя старонкі: асабістая старонка карыстальніка Удзельнік:Імя (дзе ён зможа зьмясьціць інфармацыю пра сябе) і старонка для гутарак з гэтым карыстальнікам Гутаркі ўдзельніка:Імя.

Толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць:

  • пазначаць свае праўкі як «дробныя» (што дае магчымасьць фільтраваць іх на старонцы Апошнія зьмены;
  • дадаваць асобныя артыкулы ў свой сьпіс назіраньня, што дазваляе карыстальніку лягчэй кантраляваць зьмены ў цікавых яму артыкулах;
  • зьмяняць назвы артыкулаў;
  • загружаць выявы ў Вікіпэдыю;
  • быць адміністратарамі;
  • наладзіць для сябе зьнешні выгляд Вікіпэдыі (на старонцы Налады)
  • браць удзел у галасаваньнях.

Каб зарэгістравацца, неабходна перайсьці на старонку рэгістрацыі, запоўніць неабходныя палі і «Стварыць новы рахунак». Ваш браўзэр павінен захоўваць cookies.

Пры гэтым можна (не абавязкова!) пазначыць і адрас сваёй электроннай пошты. Гэта будзе карысна, калі Вы забудзецеся на свой пароль — у гэтым выпадку будзе магчыма папрасіць выслаць яго Вам (Вікіпэдыя створыць новы пароль і дашле яго на пазначаны адрас).

На гэтай жа старонцы можна ўвайсьці — увесьці сваё ймя ды пароль перад тым, як пачаць працу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]