Журавель шэры
Шэры журавель (Grus grus) — буйная птушка, якая жыве у Эўропе і Азіі; трэці па колькасьці від журавоў.
Апісаньне [рэдагаваць]
Буйная птушка, вышыня каля 115 см, размах крылаў 180—200 см; вага самца 5.1-6 кг, самкі 4.5-5.9 кг. Апярэньне большай часткі цела сінявата-шэрае, што дазваляе птушцы хавацца ад ворагаў сярод лясістай мясцовасьці. Спіна і гузка крыху цямнейшыя, а крылы і чэрава больш сьветлыя. Заканчэньне крылаў чорнае. Пярэдняя частка галавы, падбародак, верхняя частка шыі і ўзьдзечка чорныя альбо цёмна-шэрыя. Патыліца сінявата-шэрая. Па баках галавы маецца белая шырокая паласа, якая пачынаюцца пад вачыма і далей адыходзячым уніз уздоўж шыі. На макаўцы пёры амаль адсутнічаюць, а ўчастак голай скуры выглядае чырвонай шапачкай. Дзюба сьветлая. Ногі чорныя. У маладых журавоў пёры на галаве і шыі шэрыя з рудымі канчаткамі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Журавель шэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |