Ляндзкап
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ляндзкап, ці Ландскап (па-швэдзку: Landskap) — назва гістарычных абласьцей Швэцыі. У самой швэдзкай мове ўжываецца таксама і ў дачыненьні да гістарычных абласьцей некаторых іншых краінаў. Ляндзкапы склаліся ў сярэднявеччы; іх ня варта блытаць з лэнамі — адміністрацыйнымі абласьцямі. Усяго ў сучаснай Швэцыі існуе 25 ляндзкапаў, іх межы, ў асноўным, не супадаюць з межамі лэнаў (выключэньне складаюць Блекінге й Готлянд). Кожны ляндзкап мае свае сымбалі: герб, кветку, жывёлу. Некаранаваныя чальцы швэдзкай каралеўскай сям’i маюць тытулы герцагаў розных ляндзкапаў (напрыклад, кароль Карл XVI Густаў да таго, як стаць каралём, зьяўляўся герцагам Емтлянду).
Сьпіс швэдзкіх ляндзкапаў (у парадку з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход):
| Назва па-беларуску | Назва па-швэдзку |
|---|---|
| Ляпляндыя, альбо Ляплянд | Lappland |
| Нарботэн | Norrbotten |
| Вэстэрботэн | Västerbotten |
| Емтлянд | Jämtland |
| Онгэрманлянд | Ångermanland |
| Мэдэльпад | Medelpad |
| Гэр’едален | Härjedalen |
| Гэльсынглянд | Hälsingland |
| Далярна | Dalarna |
| Естрыклянд | Gästrikland |
| Вэрмлянд | Värmland |
| Вэстманлянд | Västmanland |
| Уплянд | Uppland |
| Нэрке | Närke |
| Сёдэрманлянд | Södermanland |
| Богуслэн | Bohuslän |
| Дальсьлянд | Dalsland |
| Вэстэр’ётлянд | Västergötland |
| Эстэр’ётлянд | Östergötland |
| Галянд | Halland |
| Смолянд | Småland |
| Элянд | Öland |
| Готлянд | Gotland |
| Сконэ | Skåne |
| Блекінге | Blekinge |