Талака (таварыства)
| Талака | |
Штандар з сымбалем арганiазыi «Талака» |
|
| Дата ўтварэньня | 1985 |
|---|---|
| Дата спыненьня існаваньня | 1990 |
| Тып | грамадзкая арганізацыя |
| Мэта | адраджэньне беларускай культуры і народных сьвятаў, ахова помнікаў гісторыі і архітэктуры |
| Месцазнаходжаньне | Менск |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Рэспубліка Беларусь |
| Афіцыйныя мовы | Беларуская |
| Кіраўнік | Сяржук Вітушка |
| Кіроўны орган | Рада |
Талака — незалежніцкае арганізацыя моладзі ў 1985—1990 гг. Утварылася ўвосень 1985 году як клюб аховы помнікаў. Займалася ўдзелам у рэстаўрацыйных работах і археалягічных раскопах, аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганьнем за стварэньне беларускіх клясаў і школаў, правядзеньнем экалягічных экспэдыцыяў, культурна-асьветніцкай дзейнасьцю, адраджэньнем народных сьвятаў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Таварыства «Талака» ўтварылася ўвосень 1985 як клюб аховы помнікаў. Ля вытокаў яе заснаваньня былі Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша. За аснову сваёй эмблемы «Талака» ўзяла выяву менскай ратушы, якая ў той час яшчэ не была адноўленая. У канцы 1980-х «Талака» зрабілася вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй.
«Талака» зрабіла для сябе традыцыйным штогадовае правядзеньне Купальля, Калядаў, Гуканьня Вясны. Менавіта яна стала ініцыятарам адраджэньня гэтых сьвятаў. Апроч таго праводзіліся археалягічныя раскопы, у тым ліку ў Верхнім горадзе (старыя частка Менску).
Выпускала насьценную газэту «Ратуша» (дзе адлюстроўвалася дзейнасьць суполкі), у 1986—1987 наладзілі выпуск самвыдавецкага «Бурачка», у 1989 выпусьцілі гумарыстычнае выданьне «Брук» (прымеркаванае да 23 лютага — дня Савецкай арміі).
Разам зь іншымі незалежнымі суполкамі «Талака» ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзеньні масавых палітызаваных мерапрыемстваў: «Дзьвінскае ралі’87», мітынг у абарону Верхняга гораду (1988); «Прыпяць’88»; мітынгі ў Курапатах і на Ўсходніх могілках, антыракетны паход (1990) і інш.
Фотагалярэя [рэдагаваць]
-
Талака ладзіць сьвяткаваньне «Калядаў», 1989
-
Талака разам зь Сержуком Сокалавым-Воюшам, Парк Горкага, 1990.
-
Талака на эксурсіі ў Заслаўскім музэі, 1989
-
Талака ў Плябані пад час Дзядоў на ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага (Алег Грушэцкі), 1989.
-
Лідэр Талакі — Сяржук Вітушка. 1989.
Літаратура [рэдагаваць]
- «Талака» (Менск) // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Пад рэд. А. Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999.— 181 с. ISBN 985-6374-08-1.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Талака (таварыства) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў