Ён Арнэ Рыісэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ён Арнэ Рыісэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 верасьня 1980(1980-09-24)[1][2][3] (43 гады)
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1999
1999—2001
2001—2008
2008—2011
2011—2014
2014—2015
2015—2016
2016
2016
Олесун
Манака
Лівэрпул
Рома
Фулгэм
АПОЭЛ
Дэлі Дайнамас
Олесун
Чэнаін
25 (5)
37 (4)
234 (21)
99 (7)
87 (0)
25 (4)
15 (1)
10 (0)
10 (1)
Зборныя
2000—2013 Нарвэгія 110 (16)

Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (па-нарвэску: John Arne Semundseth Riise; нарадзіўся 24 верасьня 1980 году, Мольдэ, Нарвэгія) — нарвэскі футбольны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Гуляе на левым флянзе, адрозьніваецца магутным ударам зь левай нагі і велізарнай трываласьцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь флянг. Ягоны малодшы брат, Б’ёрн Гэльге Рыісэ, таксама зьяўляецца прафэсійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвэгіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзоны 2006—2007 і 2007—2008 гадоў Ён-Арнэ правёў даволі слаба і быў выцесьнены з складу бразыльскім фулбэкам Фабіё Аўрэліё, адзіным недахопам якога было частае атрыманьне ім траўмаў. У красавіку 2008 году ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіё атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам да матчу хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лёнданскаму клюбу дамагчыся нічыёй на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур’ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага эўрапейскага футбольнага турніру.

З чэрвеня 2008 году Рыісэ гуляў за «Рому», а ў 2011 годзе гулец вярнуўся ў Ангельшчыну, дзе абараняў клоеры клюбу «Фулгэму». Пасьля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 2013—2014 гадоў, Рыісэ зьехаў з клюбу і ў верасьні далучыўся да кіпрскага клюбу АПОЭЛ.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Манака»:

«Лівэрпул»:

АПОЭЛ:

Асабістыя:

  • Прыз Кніксэна 2006 (лепшаму нарвэскаму футбалісту году)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в John Arne Riise // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в JOHN ARNE RIISE // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в John Arne Semundseth Riise // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ён Арнэ Рыісэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў