Ібліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ібліс (леваруч) адмаўляецца прыхіліцца перад Адамам. Малюнак з пэрсідзкага манускрыпту XV ст.

Іблі́с (араб. إبليس‎) — назва шатана ў ісламе   — імя джына, які дзякуючы сваёй стараннасьці дасягнуў таго, што быў набліжаны Богам і знаходзіўся сярод анёлаў, але з-за сваёй ганарыстасьці быў зрынуты з нябёсаў. Пасьля свайго звяржэньня Ібліс стаў ворагам людзей, зьбіваючы вернікаў зь вернага шляху.

Ібліс мае шмат іншых імёнаў. Яго таксама называюць аш-Шайтан (الشيطان‎, як галаву усіх злых духаў — шайтанаў), Адуў Алаг (عدو الله ‎ «вораг Алага») або проста аль-Адуў (العدو ‎ «вораг»). Для абароны ад яго, мусульмане часта прамаўляюць малітву — істыазу : «А’уззу бі-л-Ляхі мінаш-Шайтані р-раджым» («Зьвяртаюся да Алага [за дапамогай] супраць Шайтана, які пабіваецца камянямі») або апошнія суры Карана (напрыклад: Аль-Фалак, Ан-Нас). Пастаянны эпітэт Ібліса — ар-раджым (الرجيم ‎ — «пабіты камянямі (грэшнік ці адступнік)»), які ўзыходзіць да 34 аяту суры Аль-Хіджар.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Карану, Алаг загадаў усім анёлам прыхіліцца сярод іх быў Ібліс (Джын), перад створаным ім першачалавекам Адамам, але Ібліс не паслухаўся яго. За сваё непаслушэнства ён быў зрынуты зь нябёсаў і асуджаны на пякельныя пакуты, але па просьбе Ібліса, Алаг адтэрмінаваў яму пакараньне да дню Страшнага суду. Ібліс пакляўся спакушаць і зьбіваць з прамога шляху людзей. Хадыс: Абу Са’ід аль-Худры (хай будзе задаволены ім Алаг) перадае: «Я чуў, як Пасланьнік Алага (мір яму і дабраславеньне Алага) казаў: „Сапраўды, шайтан сказаў: ‹Клянуся магутнасьцю Тваёй, Пане, я ня скончу зьбіваць рабоў Тваіх зь вернага шляху, пакуль душы іхнія знаходзяцца ў іхніх целах!“ Гасподзь Бог адказаў: ‹Клянуся Маёй магутнасьцю і веліччу, Я ня скончу прабачаць ім, пакуль яны просяць у Мяне прабачэньня!»".

Ібліс спакусіў першага чалавека — Адама, угаварыўшы яго і яго жонку не паслухацца Алага і спазнаць плёнаў забароненага дрэва. Рытуал кіданьня каменьчыкаў падчас хаджу зьвязаны з прарокам Ібрахімам, які адганяў Ібліса, які яго перасьледваў. У часы варожасьці прарока Мухамада і курайшытаў ён натхняў мекканцаў і медынскіх крывадушнікаў.

Паводле паданьня, Ібліс жыве на зямлі і ўзначальвае злых духаў — шайтанаў і джынаў. Упадабаным месцам яго знаходжаньня зьяўляюцца руіны, могілкі, лазьні і рынкі. Ён любіць сьпевы, танцы і вершы. Ібліс прымушае людзей забывацца на зьдзяйсьненьне малітвы, пастаянна перашкаджае ім зьдзяйсьняць богаўгодныя справы. Пасля Суднага дню, Ібліс і ўсе, хто паслухаўся яго, будуць падвергнуты пакутам пекла  . Тыя, хто пасьпяхова йдуць па верным шляху, будуць узнагароджаны і адпраўлены ў рай.

Этымалёгія імёнаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ібліс (араб. إبليس ‎, мн. л. ابالسة‎) можа быць вытворным ад арабскага вымаўленьня кораня баласа (بَلَسَ ‎), які азначае «ён безнадзейны»; таму лінгвістычным значэньнем слова «Ібліс» можа быць «той, хто прычыняе безвыходнасьць/роспач». Іншыя крыніцы сьцвярджаюць, што слова паходзіць ад ст.-грэц. διαβολος  — «хітры», «паклёпнік»  .

Ібліс часьцей згадваецца ў Каране як «шайтан» — агульны тэрмін, які выкарыстоўваецца ў адносінах да ўсіх духоўных сілаў, зьвязаных зь Іблісам. Слова «шайтан» (араб. شيطان ‎ šayṭān — «памылка», «аддаленьне», мн. л شياطين ‎ šayāṭīn «шаяцін») адбылося ад сэміцкага кораня *śṭn «сатан» літар. «быць варожым», «абвінавачваньне».

Ібліс згаданы ў Каране па імені 11 разоў, тады як Шайтан згаданы 88 разоў  .

У Ібліса ёсьць і іншыя імёны-эпітэты. Адно зь імёнаў Ібліса — Азазіль (араб. عزازل ‎, Азазэль عَزَازِيل ‎) не сустракаецца ў Каране і асноўных зборніках Хадысе, але яго можна сустрэць у некаторых ісламскіх крыніцах. У іх выказваецца меркаваньне аб тым, што Азазіль — гэта першае імя Ібліса. Паходжаньне гэтай вэрсіі зьвязваюць з ізраільскімі паданьнямі (ізраіліят). У некаторых паданьнях гаворыцца аб тым, што Ібліс быў таксама вядомы пад імёнамі аль-Харыс (الحارث‎), Абу-Кардус (أبو كردوس), Абу -Лабіні (أبو لبينى‎), Абу-аль-Карубіін (أبو الكروبيين) і іншымі.

Па адной з вэрсіяў імя Ібліс утворана ад грэцкага Ἀπόλλων (Апалён).

Заняпад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Бог загадаў усім анёлам, сярод якіх знаходзіўся і Ібліс, прыхіліцца перад Адамам, Ібліс, поўны ганарыстасьці, раўніва адмовіўся падпарадкоўвацца загаду Бога, з прычыны таго, што лічыў Адама найніжэйшым стварэньнем, бо той быў створаным са звонкай гліны, а Ібліс жа — зь пякучага бяздымнага полымя. Ібліс папрасіў Усявышняга Алага, каб Ён дазволіў яму жыць вольна да дня Суда. Усявышні Бог прыняў просьбу Ібліса і гарантаваў пакараньне Іблісу і яго пасьлядоўнікам у выглядзе пякельнага вагню. Бог, каб выпрабаваць чалавецтва і джынаў, дазволіў Іблісу блукаць па зямлі і спрабаваць спакушаць іншых.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобраз Ібліса быў вядомы ў асяродзьдзі язычнікаў, юдэяў і хрысьціян даісламскае Арабіі. Адтуль і прыйшлі ягоныя імёны: Ібліс і Шайтан. Гісторыя Ібліса лічыцца адным з тлумачэньняў прычынаў наяўнасьці зла ў сьвеце і няверы людзей.

У ісламе Ібліс зьяўляецца джынам, створаным зь бяздымнага вагню. Ён мае свабодную волю, як і людзі. Будучы калісьці набожным і сьціплым джынам, ён быў узьнесены да ўзроўню анёлаў і меў высокае становішча перад Алагам.

Паводле апокрыфа Кніга Эноха, Азазэль — дэман пустэльні, правадыр дапатопных гігантаў, якія паўсталі супраць Бога.

Уяўленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каран не паказвае Ібліса як ворага Бога, паколькі Бог зьяўляецца вышэйшым над усімі сваімі стварэньнямі, а Ібліс — толькі адно зь іх. Аднак, падобна хрысьціянству, і ў ісламе шырока распаўсюджана вера, што зло ў жыцьці людзей у выніку выклікана выхадкамі д’ябла.

Гісторыя зь Іблісам спарадзіла некалькі багаслоўскіх праблемаў, зьвязаных з канцэпцыямі прадвызначэньня і ўсемагутнасьці Алага. Мусульманскія багасловы абвясьцілі яго прыладай, якой Алаг адчувае людзей. Адным з тлумачэньняў адмовы Ібліса прыхіліцца (зьдзейсьніць суджуд) Адаму было тое, што Ібліс палічыў гэта пакланеньне парушэньнем сапраўднага адзінабожжа. Дадзенага пункту гледжаньня прытрымліваўся аль-Халадж і некаторыя суфіі. На думку Ібн Арабі, у рэшце рэшт Ібліс будзе дараваны Алагам.