Іказьненскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Іказьненскі замак
Іказьненскі замак, з мапы 1613 г.
Іказьненскі замак, з мапы 1613 г.
Краіна Беларусь
Вёска Іказьнь
Заснавальнік Іван Сапега
Дата заснаваньня XVI ст.
Дата скасаваньня XVIII стагодзьдзе
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Іказьненскі замак на Вікісховішчы

Іказьненскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Іказьні. Знаходзіўся на паўднёва-ўсходняй ускраіне выспы Замку возера Іказьні. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак у Іказьні ў 1504 годзе заклаў браслаўскі староста Іван Сапега. У 1515 годзе замак вытрымаў аблогу маскоўскіх войскаў. Гісторык Аляксандар Гваньіні ў 2-й палове XVI ст. адзначаў, што «Іказьнь — замак мураваны і места драўлянае… ад Браслава ў 2 мілях ляжыць».

За часамі Інфлянцкай вайны (1558—1583) у 1561 годзе Сапегі разьмясьцілі ў замку значную залогу наёмных войскаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе замак захапілі маскоўскія войскі, у 1655 годзе тут знаходзіліся швэдзкія аддзелы.

Замак зруйнавалі ў часы Вялікай Паўночнай вайны[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 190.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213В000197