Індастан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Індастану, 1831

Індастан — паўвостраў на поўдні Азіі, пераважна ў Індыі, часткова ў Пакістане і Бангладэш. Плошча каля 2 млн км². На захадзе абмываецца Арабскім морам, на ўсходзе — Бэнгальскім залівам Індыйскага акіяна. Паўночная граніца ўмоўна праводзіцца ад дэльты Інда да дэльты ГангаБрахмапутры.