Ісаак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ісаак
«Прынясеньне ў ахвяру Ісаака», Караваджа
МясцовасьцьПалестына[1]
Плоцьмужчынская[d]
Занятакпастух
БацькаАбрам[2]
МаціSarah[d][2]
ДзеціЯкуб[3] і Эсаў[d][4]
Лягатып Вікісховішча Isaac (Biblical figure) ў Вікісховішчы

Ісаа́к (па-габрэйску: יִצְחָק Іцхак — літар. «будзе сьмяяцца») — адзін зь біблейскіх патрыярхаў, сын Абрама й Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасьці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака зьяўляецца вядомае ахвяраваньне Абрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесьці ў ахвяру свайго любімага сына Ісаака. Каб даказаць сваю вернасьць усявышняму, Абрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Абрамам нож ад зьвязанага ім Ісаака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраваньне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэньня й замены яго ахвярамі жывёлаў[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]